На территории Копыльского района вместе с вырубкой старых и аварийно-опасных деревьев активно ведутся работы по восстановлению насаждений

Актуально

Работы праводзяцца як у сельскіх населеных пунктах, так і ў горадзе. Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, спілоўванне дрэў адбываецца ў адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», якім рэгулюецца выдаленне і перасадка аб’ектаў расліннага свету. Згодна з гэтым артыкулам у першую чаргу ліквідацыі падлягаюць аварыйна-небяспечныя дрэвы, якія пагражаюць збудаванням, знаходзяцца пад лініямі электраперадачы ці нафта- і газаправодаў. Для высечкі прымаецца адпаведнае рашэнне райвыканкама. Таксама прызначаецца ўпаўнаважаная асоба, якая дае заключэнне, ці з’яўляецца дрэва аварыйным. У нашым раёне такія заключэнні выдае майстар па ландшафтным дызайне, які працуе пры Капыльскай ЖКГ. Таксама такое права маюць работнікі лясгаса. Без абмежавання могуць прымацца рашэнні па спілоўванні інвазіўных раслін, якія вельмі хутка распаўсюджваюцца і займаюць вялікія плошчы.

■ На закладцы парку па вул. Зялёнай супрацоўнікі ЖКГ Кацярына Курылік, Юрый Гужоў і Дар’я Шашкіна
■ На закладцы парку па вул. Зялёнай супрацоўнікі ЖКГ Кацярына Курылік, Юрый Гужоў і Дар’я Шашкіна

Вядома ж, заўсёды прадугледжваюцца і кампенсацыйныя пасадкі. Напрыклад, распрацаваны план па азеляненні Капыля. Згодна з ім вызначаны мікрараёны, дзе будзе праводзіцца пасадка новых дрэў і кустарнікаў. Таксама падлічваюцца фінансавыя сродкі, якія неабходны для набыцця саджанцаў. Работы пачаліся з падсадкі ліп і клёнаў па вуліцы Зялёнай. З’явяцца новыя дрэўцы і на схіле за касцёлам. Падчас суботнікаў ідзе расчыстка і закладка так званага сквера-лабірынта каля дзіцячай пляцоўкі пры ўездзе ў горад па вуліцы Заазёрнай. Запланавана пасадка хвойных дэкаратыўных раслін па вуліцы Партызанскай, на дваровых тэрыторыях. Вырашаецца пытанне аб перадачы лясгасу схілу каля дэндрапарку з далейшым яго добраўпарадкаваннем.

Вялікі аб’ём работ неабходна выканаць у сельскіх населеных пунктах. Плануецца, што сёлета будзе пасаджана 6700 дрэўцаў і 2600 кустарнікаў, 26 000 кветак. Напрыклад, у аграгарадку Цімкавічы ідзе расчыстка «радзівілаўскага» парку, побач з якім на плошчы ў 1,5 га з’явяцца сасновыя пасадкі. Вя-дзецца  добраўпарадкаванне  парку  побач з храмам у в. Цялядавічы. Там запланавана пасадка 220 дубкоў у гонар юбілею царквы. У кожным населеным пункце, дзе будуць закладвацца дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, пасадзяць кустарнікі, будуць разбіваць клумбы. Такія работы запланаваны ў аграгарадках Скабін і Старыца. У Быстрыцы будзе добраўпарадкаваны сквер каля адміністрацыйнага будынка мясцовага сельгаспрадпрыемства і сельвыканкама. Будзе закладзены сквер для адпачынку ў цэнтры аграгарадка Новыя Доктаравічы з пасадкай дрэў і дэкаратыўных кустарнікаў.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *