Творчество поэтессы из Копыля Любови Мотуз стало темой очередной встречи членов литературного объединения «Вясёлка»

Актуально З літаратурнага сшытка

Прыемнай навіной і падарункам для прыхільнікаў яе творчасці стала выданне аўтарскага зборніка «Пусть осень жизни будет теплой», прэзентацыя якога адбылася  якраз у Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі.

■ Любоў Рыгораўна Мотуз
■ Любоў Рыгораўна Мотуз

—  Першы свой верш я напісала ў 1986 годзе, — расказвае Любоў Мотуз. — Ён называўся «Адзінота». Верш я аднесла былому рэдактару «Слава працы» Івану Пракарыне. Ён і сам добра пісаў вершы і мог дапамагчы пачынаючаму паэту. «Вы павінны пісаць. У Вас нешта ёсць», — прагучаў вердыкт майстра. А праз нейкі час знаёмыя ўжо паказвалі нумар газеты, дзе быў надрукаваны мой твор. З-за таго, што я не верыла ў свае здольнасці і баялася, што вершы не вельмі добрыя, не прызнавалася ў аўтарстве. Першым, хто павіншаваў, быў Сяргей Квіткевіч, таксама тагачасны супрацоўнік раёнкі. З тае пары прайшло шмат часу. Тэмы для новых твораў я бяру з жыцця: уражанні ад якой-небудзь падзеі, прыгажосць прыроды, падзеі ў жыцці горада і раёна, любоў да сваіх блізкіх і многае-многае іншае. Пазней, калі пры рэдакцыі «Слава працы» актывізавалася дзейнасць літаратурнага аб’яднання «Вясёлка», разам з іншымі таленавітымі самабытнымі паэтамі Капыльшчыны стала наведваць яго пасяджэнні і я. Словы ўдзячнасці хацелася б адрасаваць галоўнаму рэдактару раённай газеты «Слава працы» Марыі Шэінай і дырэктару Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяне Серай за тую падтрымку, якую на працягу доўгага часу я адчувала ад іх. 

   У гэты дзень шмат добрых слоў гучала ў адрас Любові Рыгораўны.

— Любоў Мотуз — вельмі багаты чалавек, — гаворыць Валянціна Ляшко. — І багацце тое — яе талент, яе дзеці і ўнукі, якіх яна вельмі любіць, яе дабрыня. У Любові Рыгораўны атрымоўваюцца вершы для дзетак. А гэта аб многім гаворыць.

— З Любоўю Мотуз мы не толькі творцы-аднадумцы, але і добрыя сяброўкі, — прадоўжыла размову Ядвіга Малевіч. — Калі пішам вершы, перазвоньваемся, раімся адна з адной, шукаем больш трапныя словы. Яна — паэт-архітэктар, які будуе свае творы са слоў-цаглінак вельмі старанна і прыгожа.

Былы супрацоўнік «Слава працы» Казімір Кухарчык так патлумачыў творчыя здольнасці паэтэсы:

— Любоў Рыгораўна доўгі час працавала ў кніжным магазіне. Там яна і натхнялася паэзіяй і талентам знакамітых творцаў. І дзякуючы таму, што паэтка піша добрыя вершы, яна і зараз застаецца маладой.

■ Падчас прэзентацыі аўтарскага зборніка гучала і музыка
■ Падчас прэзентацыі аўтарскага зборніка гучала і музыка

— Вершы паважанай Любові Мотуз настолькі пранікнуты душой, што калі я чытала некаторыя з іх, плакала, — дзеліцца ўражаннямі Мая Маскалькова. — У яе шмат твораў-прысвячэнняў: і мастаку Уладзіміру Пасюкевічу, і Эдварду Вайніловічу, і шмат каму яшчэ. А напісаць добры верш такога жанру немагчыма без унутранай дабрыні і разумення таленту іншага чалавека.

Пра сваё шматгадовае сяброўства з паважанай Любоўю Рыгораўнай, якое пачалося ажно ў 1978 годзе, расказала Тамара Вайтовіч:

— Памятаю, як аднойчы мы гулялі разам па рамонкавым полі. Безліч бела-жоўтых кветачак проста ап’яняла. І ў той момант, калі мы адчулі бязмежжа прыгажосці нашай прыроды, зразумелі: жыццё, нягле-дзячы ні на якія перашкоды, цудоўнае. А потым нарадзіўся верш «Летом».

Добрыя словы пра Любоў Мотуз прагучалі і ад іншых самадзейных паэтаў: Віталя Рыжкоўскага, Аляксея Траццяка, Мікалая Майсюка. Апошні, дарэчы, выканаў для паэтэсы і ўсіх прысутных прыгожыя музыкальныя кампазіцыі.

Вядома ж, ніякае па-сапраўднаму творчае мерапрыемства не абыходзіцца без музычных нумароў. І як прыемна, калі такія падарункі робяць сапраўдныя прафесіяналы. У гэты дзень добры настрой стваралі настаўнікі і навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў.

— Я вельмі ўдзячна ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы гэтага творчага мерапрыемства, — прагучалі словы Любові Рыгораўны. — Перш за ўсё, сваёй сям’і, сваім дзецям, дзякуючы якім выйшаў зборнік вершаў. Вельмі прыемна, што мы сабраліся ў сценах нашай раённай бібліятэкі, таму што яе кіраўнік Таццяна Серая і супрацоўніцы гэтай установы — мае вельмі добрыя сябры і дарадцы. Менавіта яны арганізавалі і падрыхтавалі такое цудоўнае свята паэзіі. Таму ўпэўнена, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца і надалей, бо наша творчасць на самай справе не мае межаў.

 Дзіяна ТКАЧЭНКА


 

Стихи разных лет

Любовь МОТУЗ

* * *

открыты Царские врата во Храме,

Сияет золотом святой огонь свечи…

Опять у каждого в корзинке

Цветные яйца, пасхи, куличи.

Еще темно, но солнышко поспешно

Блаженством наполняет синь небес.

С восторгом мы друг другу

                                         повторяем:

«Христос воскрес!»  —

«Воистину воскрес!»

* * *

Растут леса зубчатой пилкой,

Средь них над Каменкой-рекой

В своем расцвете величавом

Стоит он с гордой головой.

Заселены холмы седые,

Веков минувших груз снят с плеч,

В полях блестят плуги стальные,

Убрав в музей воинства меч.

При въезде герб его венчает,

В нем — песнь пшеницы золотой.

И рог охотника вещает:

— Цвети ты вечно, Копыль мой!

* * *

Улетают самолеты,

Убегают поезда…

Мы стоим на автостопе,

Где знакомые места.

Нам бы только чуть проехать

За тот дальний поворот,

И, быть может, нас с тобою

Неожиданность там ждет.

Но бегут, бегут машины  —

То туда, а то сюда.

Об асфальт шуршат их шины,

Как прибрежная вода.

С замиранием сердечным

Мы зашли за поворот:

Ни тропинки, ни березки,

Только чей-то огород.

И уверились мы твердо

В утверждающую суть:

Взрослой жизнью проживая,

Детство больше не вернуть.

Постояли, помолчали,

Нет дороги нам туда.

Светлой грустью отозвались

Наши школьные года.

* * *

В природе перестройка.

Природа взбеленилась.

Зима забастовала.

весна от рук отбилась.

Не видит поле снега.

А петушок — капели.

Зато у марта ветры

Сухие отсвистели.

какое будет лето?

Ответить очень трудно…

А на душе так грустно,

И муторно, и нудно.

* * *

Когда услышу: «Бабушка…»

Из уст своих внучат,

Мне кажется, что звездочки

Небесные звучат.

В их звуках столько нежности,

Любви и теплоты,

Душа моя счастливая

Поет на все лады.

Мне рядом с ними дышится

Свободно и легко…

И светится вселенная

Над нами высоко.

* * *

У старой воронки,

Заросшей травою,

Утеряна каска

Прошедшей войною.

Ромашки пробились

Сквозь ржавые стенки.

Любуются небом

В цветах и оттенках.Прохожий шел мимо, —

В молчании застыл…

Когда-то с боями

Он здесь проходил.

* * *

Предрассвет морозющий.

Слипается нос.

И на ветках пушистых

Яркий месяц примерз.

Фонари отключили.

Город спит. Тишина…

Веет холодом снежным:

«Ты одна, ты одна…»

Говорят, что в природе

Одиночества нет!

Только я одиноко

Встречаю рассвет.

* * *

На старость лет

                          совсем не так,

Как в молодые годы:

Звенит в ушах,  в глазах туман

И дела нет до моды.

В суставах хруст,   

                       мысль набекрень,

Медлительность да вялость.

И, кажется, вжились в тебя

      ворчливость   и усталость.

Все интересы с быстротой

куда-то разбежались,

Лишь только мысли  о былом

С тобой навек  остались.

* * *

Дорога широкая, летняя

И солнцем залитый

простор:

Налево —

пшеничное поле,

Направо —

задумчивый бор.

Оставила всех

на привале

У чистой озерной воды,

На мягком от солнца

асфальте

Печатаю грустно

следы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *