Готовность к пожароопасному периоду 2018 года обсудили на очередном заседании комиссии по чрезвычайным ситуациям при Копыльском райисполкоме

Берегите себя У райвыканкаме

Гатоўнасць да пажаранебяспечнага перыяду 2018 года абмяркоўвалі на чарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Капыльскім райвыканкаме.

logo_250

Згодна з прынятым рашэннем кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, ДВЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас», ААТ «ПМК-11 г. Капыль», КУП «Капыльская ЖКГ» павінны забяспечыць прывядзенне ў спраўны стан тэхнікі, якая прыстасавана да пажаратушэння. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на захаванне супрацьпажарных норм на аб’ектах, дзе ёсць пажаранебяспечныя матэрыялы.

Забаронена спальванне пажніўных рэшткаў, іржышча, развядзенне кастроў на тэрыторыях аб’ектаў. Да 1 мая патрэбна правесці работы па ўстройстве мінералізаваных палос на тарфяных масівах і іншых пажаранебяспечных месцах.

Ахова падведамасных тэрыторый павінна быць забяспечана шляхам патрулявання, аб’ездаў спецыяльна выдзеленымі работнікамі, для якіх трэба прадугледзець гужавы або аўтамабільны транспарт і сродкі пажаратушэння (ёмістасці для вады, лапаты). У кожнай гаспадарцы неабходна весці журнал патрулявання і аб’ездаў.

Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару кіраўнікі вышэйназваных прадпрыемстваў павінны забяспечыць гатоўнасць і прыбыццё тэхнікі і работнікаў арганізацый для ліквідацыі ўзгарання. З моманту аб’яўлення пажаранебяспечнага перыяду супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Слава працы» і Капыльскага РАНС будуць інфармаваць насельніцтва аб сітуацыі на тэрыторыі раёна з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў прычын і наступстваў невыканання правіл пажарнай бяспекі.

Капыльскі вопытны лясгас, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Капыльскі РАНС і Капыльскі РАУС будуць праводзіць рэйды (маніторынгі) па выяўленні фактаў спальвання смецця, сельскагаспадарчых палаў з прыцягненнем вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Ва ўстановах адукацыі і аздараўленчых лагерах пройдуць заняткі, на якіх навучэнцам яшчэ раз нагадаюць правілы бяспечных паводзін у лясах, месцах адпачынку, у тым ліку на вадаёмах.

Дарожным арганізацыям даручана правядзенне скошвання расліннасці ў кюветах і на прыдарожных палосах. Створаны рэзерв матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый згодна з рашэннем райвыканкама № 261 ад 6 сакавіка 2017 года, і неабходна быць гатовымі да яго выкарыстання.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *