Католические верующие в минувшее воскресенье отпраздновали Пасху

Актуально Духоўнасць

Напярэдадні вялікага свята, у суботу, у касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі адбылося асвячэнне велікоднай ежы.

rpt

А сама ўрачыстая служба адбылася адвячоркам каля храма, куды прыйшло нямала людзей. Пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ксёндз Аляксандр адкрыў Імшу, было запалена вогнішча сімвал Віфлеемскага агню. Ён сімвалізуе выхад з Гроба ўваскрослага Ісуса Хрыста. Трохі пазней агонь быў унесены ў касцёл, дзе святар падзяліўся ім з прыхаджанамі.

Пасля ўрачыстасці адбыўся хрэсны ход вакол касцёла. Кулічы, яйкі, іншыя пачастункі ў канцы святочнай службы былі асвечаны святой вадой.

Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *