На базе Копыльского государственного колледжа состоялся открытый диалог представителей власти с молодежью

Актуально Галоўныя падзеі Маладзёжная палітыка

На сустрэчу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілай Ніжэвіч, старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк, намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ліпніцкім сабраліся навучэнцы каледжа і працуючая моладзь з ААТ «Піянер-Агра» і «Скабін». Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, райкама ГА «БРСМ», мясцовай улады, члены працоўнага калектыву каледжа, які ўзначальвае Анатоль Пяткевіч.

■ А. Пяткевіч, Л. Ніжэвіч, А. Ліневіч, І. Кісляк, А. Ліпніцкі падчас сустрэчы з моладдзю
■ А. Пяткевіч, Л. Ніжэвіч, А. Ліневіч, І. Кісляк, А. Ліпніцкі падчас сустрэчы з моладдзю

Моладзь магла задаць усе пытанні, якія яе хвалююць, і атрымаць на іх адказы з першых вуснаў. Больш за ўсё цікавіла дзейнасць дэпутата парламента Людмілы Ніжэвіч. Хлопцы і дзяўчаты хацелі даведацца, як праходзіць яе працоўны дзень, якімі якасцямі павінен валодаць малады дэпутат, каб яго дзейнасць была эфектыўнай і карыснай, што для яе значыць малая радзіма. Цікавілі і прапановы па зменах у горадзе і раёне, каб яны сталі больш прывабнымі для турыстаў.

Шэраг пытанняў датычыўся сістэмы адукацыі: навучанне на бюджэтнай аснове, павышэнне заработнай платы, якія змены чакаюцца ў сферы.

Удакладнення патрабуе разгляд на заканадаўчым узроўні пытання працаўладкавання непаўналетніх выпускнікоў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Падчас дыялогу былі агучаны і іншыя прапановы і пажаданні.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *