Председатель Копыльской РО ОСВОД Мария Канцелярчик удостоена Благодарности председателя Миноблисполкома

Новости

Старшыня Капыльскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Марыя Канцылярчык па выніках 2017 года ўдастоена Падзякі старшыні Мінаблвыканкама.

■ Марыя Канцылярчык
■ Марыя Канцылярчык

Узнагарода ўручана за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Марыя Мікалаеўна — адзін са старэйшых работнікаў АСВОДа вобласці, у арганізацыі яна з сакавіка 1980 года.

Па выніках 2017 года планавае заданне абласнога таварыства выратавання на водах раённай арганізацыяй выканана на 106,6%. За кошт сродкаў райвыканкама праве-дзена ачыстка двух месц для купання (у Капылі і Багушах), на небяспечных месцах устаноўлены знакі «Купанне забаронена».

Як заўсёды, вялікае значэнне надавалася прафілактычнай рабоце. У пярвічных арганізацыях, навучальных установах праводзіліся лекцыі, раздавалася наглядная агітацыя. Адбываліся выступленні і ў сродках масавай інфармацыі.

Папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база: дзякуючы абласному Савету АСВОД набыты матор для лодкі, якая дзяжурыць на вадзе, і паўбаркас.

Напружаныя планы неабходна будзе рэалізаваць раённай арганізацыі і ў гэтым годзе, каб паказаць не горшыя вынікі.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *