Любители хоккея города Копыля провели товарищескую встречу с командой Дзержинска

Спорт Спортпанорама

У сонечную нядзелю група аматараў здаровага ладу жыцця нашага раёна, у якую ўвайшлі дзевяць прадстаўнікоў розных прафесій (у тым ліку кіраўнікі прадпрыемстваў),  завітала ў госці да дзяржынскіх хакеістаў. Матч складаўся з двух перыядаў. У ходзе ўпартай барацьбы першая палова сустрэчы скончылася з нічыйным лікам — 4:4. Але дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць. Другі перыяд застаўся за гаспадарамі пляцоўкі. Канчатковы вынік — 9:7 на карысць дзяржынскіх аматараў хакея. Тым не менш абедзве каманды атрымалі асалоду ад гульні і шмат выдатных эмоцый.

08

Дарэчы, каманда капыльскіх хакеістаў сфарміравалася адносна нядаўна. Свае трэніроўкі аматары здаровага ладу жыцця праводзілі на хакейнай пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Капыля амаль кожны вечар. «Некалі хакейная каманда з нашага горада, якая сфарміравалася на базе тады яшчэ сярэдняй школы № 1, вельмі добра гуляла на абласным узроўні, — адзначыў удзельнік аматарскай хакейнай каманды дырэктар Капыльскага РБУ Яўген Лепяціла. — Таму вырашылі адрадзіць гэту традыцыю. У Дзяржынску мы сустрэліся з камандай хакеістаў, частка якіх гуляе, можна сказаць, на прафесійным узроўні. Наша каманда складалася выключна з аматараў хакея. Кожны вечар, калі спрыяе надвор’е, збіраемся на трэніроўкі. І вельмі добра, што да нас далучаецца ўсё больш людзей, прычым — рознага ўзросту».

У планах аматараў хакея правесці ў бліжэйшы час таварыскую сустрэчу з камандай г. Слуцка.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *