О районном плане мероприятий по наведению порядка на земле и благоустройству территорий населенных пунктов

2018-2020 - год малой Родины Актуально

Раённы план зацверджаны рашэннем Капыльскага райвыканкама.

Таксама створаны раённы штаб, які забяспечыць каардынацыю работы ў названым напрамку. Яго ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, а членамі сталі намеснікі старшыні па розных напрамках дзейнасці, кіраўнікі пэўных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Капыльшчыны.

год малой родины

Для выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку за прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі г. Капыля замацаваны тэрыторыі горада, вызначанымі органамі будзе ажыццяўляцца штомесячны кантроль за іх санітарным станам. Арганізацыі і прадпрыемствы горада (згодна з зацверджаным спісам) будуць аказваць дапамогу сельвыканкамам па навядзенні парадку на зямлі.

У работах па навядзенні парадку будуць задзейнічаны валанцёры, грамадскія арганізацыі, моладзь, запланавана правядзенне суботнікаў і месячнікаў (у вясновы і асенні перыяды). Вялікая ўвага будзе надавацца стану грамадзянскіх могілак, гаражных кааператываў, унутрыгаспадарчых кар’ераў і г.д.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *