Формула успеха от Светланы Малиновской, директора ГУ «Копыльский ТЦСОН»

Общество Чалавек і яго справа

— Трэба проста старанна працаваць і выконваць свае абавязкі. Нашы асабістыя дасягненні — гэта вынікі таго ўплыву, які аказвалі і аказваюць на нас зараз бацькі і настаўнікі, тыя, хто навучыў і дапамагае думаць, разважаць, дзейнічаць.

IMG_9487

У маім жыцці значную ролю адыгралі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Ірына Гарэльская і на той час начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч. Менавіта яны прымалі ўдзел у маім прафесійным станаўленні. Зараз побач у калектыве працуюць аднадумцы. Кожны, як кажуць, на сваім месцы. Ды і ўвогуле, у нашай справе абыякавы чалавек доўга не затрымаецца, бо трэба кожны дзень умець адчуваць боль іншага чалавека. Таму адзначу яшчэ такія складальнікі формулы поспеху, як калектыў моцных прафесіяналаў і, канешне, падтрымка сям’і.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *