Формула успеха от Татьяны Кисель, заведующего магазина в агрогородке Лесное, продавца 6 разряда

Чалавек і яго справа

— Каб паспяхова працаваць, у першую чаргу трэба любіць сваю працу. Па адукацыі я — дашкольны выхавальнік, але яшчэ з дзяцінства ўяўляла сябе прадаўцом. І лёс даў мне шанс паспрабаваць свае сілы ў сферы гандлю — былы загадчык лясноўскага магазіна Ядвіга Навіцкая запрасіла на працу. Прапанова была прывабнай, і я рызыкнула зусім змяніць род дзейнасці. Ведаеце, пасля ні разу аб гэтым не пашкадавала: падабаецца размаўляць з пакупнікамі, прапаноўваць ім той ці іншы тавар.

4393-1

Пасля выхаду на пенсію Ядвігі Навіцкай пасаду загадчыка даверылі мне, хоць вопыт у мяне тады быў зусім невялікі, прадаўцом працавала ўсяго толькі два гады. Увогуле, я імкнуся выконваць пастаўленыя перада мной задачы на «выдатна». Думаю, менавіта гэтая якасць і дапамагае дасягаць пэўных поспехаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *