Формула успеха от Светланы Язепчик, оператора машинного доения ОАО «Семежево»

Чалавек і яго справа

— Лічу, што поспех залежыць ад таго, наколькі чалавек не толькі любіць сваю справу, але і любіць тое, з чым працуе. Я люблю кожную карову, з цеплынёй звяртаюся да іх, заўсёды з імі размаўляю, як з дзецьмі.

6743-1

На сёння ў маёй групе 46 кароў, таксама ў абавязках раздойваць цялушак. Хоць сама па спецыяльнасці педагог, але, прапрацаваўшы некаторы час у дзіцячым садзе выхавальнікам, у гэтай прафесіі сябе не знайшла. Адміністрацыя гаспадаркі пайшла насустрач, таму я стала працаваць на ферме. Вось  ужо  27 гадоў займаюся гэтай справай, якая стала любімай. У нашай сям’і дзве замужнія дачкі, якія ўжо пакінулі дом і здабываюць свой хлеб. Муж Мікалай Іванавіч, даглядчык на ферме,  працуе разам са мной, таму ёсць падтрымка і ў сям’і, і на працы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *