Формула успеха от Зои Сергей, техника-осеменатора ПУП «ПИК-Лесное»

Чалавек і яго справа

— Дасягненне пастаўленых мэт у працоўнай дзейнасці напрамую залежыць ад самога чалавека. Лічу, калі хто-небудзь хоча дасягнуць поспеху, ён гэта абавязкова зробіць, чаго б яму гэта ні каштавала. Мне пашанцавала, я працую з добрымі калегамі-жывёлаводамі, таму магу з упэўненасцю сказаць: высокія паказчыкі ў маёй прафесіі шмат у чым залежаць ад зладжанай работы ўсёй каманды загадчыкаў ферм і аператараў машыннага даення.

4375-1

Вядома, тэхнік-асемянатар — даволі складаная прафесія, але я спраўляюся. Хоць часам і стамляюся так, што нічога не хочацца, працаваць жа прыходзіцца без выхадных. Але калі нараджаецца здаровае, добрае цяля — гэта галоўная ўзнагарода для мяне. Да таго ж мяне вельмі падтрымліваюць мае дзве дачкі Ілона і Юлія, унучкі Валерыя і Рада.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *