Формула успеха от Аллы Жогло, заведующего МТФ «Душево» ОАО «Душево»

Чалавек і яго справа

— На малочнатаварнай ферме я працую з 2007 года, з іх каля сямі гадоў выконваю абавязкі загадчыка. Дасягаць прафесійных поспехаў мне дапамагае жаданне выконваць усё на «выдатна», але трэба аддаць належнае і калектыву, якім я кірую.

IMG_4362

Гэта добрая каманда, у прафесійных навыках якой я магу быць упэўнена. На ферме працуюць восем пастаянных і два падменныя аператары машыннага даення. У лідарах па надоях — Вольга Вашкевіч, Валянціна Бурак, Валянціна Міхальчанка. У мае ж абавязкі ўваходзіць належная арганізацыя працы жывёлаводаў. Значна лягчэй гэта рабіць, калі падначаленыя з табой на адной хвалі, паважаюць і выконваюць пастаўленыя задачы. Менавіта гэта і з’яўляецца прыярытэтным у маёй дзейнасці. Яшчэ адзін немалаважны фактар поспеху — любіць сваю прафесію. На шчасце, я ўваходжу ў лік тых, хто на працу ідзе з добрым настроем.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *