Формула успеха от Натальи Бобареки, формовщика колбасных изделий производственного унитарного предприятия «Копыльский кооппром»

Чалавек і яго справа

— Мая работа прыносіць мне вялікае задавальненне. На кааппраме я ўжо працую амаль 30 год. За гэты час многае змянілася: у нас сучаснае абсталяванне, значна пашырыўся асартымент выпускаемых каўбасных вырабаў.

3396-1

Але нязменным застаецца адно — добрасумленныя адносіны да сваёй справы і вялікая радасць, калі чую станоўчыя водгукі аб якасці прадукцыі, што мы выпускаем. А нашы каўбасы сапраўды вельмі смачныя. Мы выкарыстоўваем толькі натуральную якасную сыравіну з мінімумам дабавак. Думаю, што са сваім выбарам прафесіі я не памылілася.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *