Формула успеха от Владимира Рудаковского, директора ОАО «Старица-Агро»

Чалавек і яго справа

— Наша сельгаспрадпрыемства добра вядома не толькі ў раёне, вобласці, рэспубліцы, але нават і за яе межамі. Узначальваю я яго ўжо каля 14 гадоў. Да гэтага звыш 20 гадоў быў дырэктарам ПМК-11, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

IMG_4084

Набываць вопыт работы з людзьмі мне дапамагае і дэпутацкая дзейнасць у складзе Мінскага абласнога і Капыльскага раённага Саветаў дэпутатаў. З гонарам магу сказаць, што побач са мной працуюць людзі, якія дасканала ведаюць сельскагаспадарчую вытворчасць і валодаюць высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Яны адрозніваюцца ўменнем бачыць перспектыву развіцця аграпрамысловага комплексу і ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах дабівацца найбольшых поспехаў пры мінімальных матэрыяльных выдатках. Дзякуючы сумесным намаганням усіх спецыялістаў і працаўнікоў мы і дасягаем добрых вынікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *