Формула успеха от Елены Остриковой, председателя Тимковичского сельисполкома

Чалавек і яго справа

— Я лічу, што ў кожнай справе неабходна ставіць задачу-максімум, з якой потым фарміраваць задачы-мінімумы. Тады лягчэй планаваць сваю дзейнасць. Выніковай праца атрымліваецца тады, калі над яе вырашэннем працаваць талакой. У нас гэта атрымліваецца. Мы не даём сабе расслабляцца, таму што трэба наводзіць парадак у нашых вёсках.

6747

Згадзіцеся, што моладзь будзе затрымлівацца там, дзе, акрамя матэрыяльных даброт, яна будзе мець магчымасць адпачыць, з карысцю правесці свой вольны час. Дзе прыемна воку ад навакольных вуліц, дамоў, сквераў. А ў навядзенні парадку зацікаўлены ўсе: кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, дэпутацкі корпус, старэйшыны і жыхары населеных пунктаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *