Доска почета

Актуально Чалавек і яго справа

kazna_zagolovok1-e13651649646781

У мэтах заахвочвання працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці за поспехі і дасягненні ў выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, арганізацыі і стымулявання працы Капыльскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ (рашэнне № 133 ад 13 лютага 2018 года): прызнаць лепшымі па прафесіі за 2017 год, узнагародзіць Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта, грашовай прэміяй, занесці на раённую Дошку гонару наступных работнікаў:

АСТРЭЙКУ Таццяну Адамаўну — намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце УА «Капыльскі дзяржаўны каледж»;

БАРАНА Уладзіміра Васільевіча — машыніста экскаватара ААТ «ПМК-11 г. Капыль»;

БАРЦЭВІЧА Аляксандра Іванавіча — майстра лесу Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва;

БАБАРЭКУ Наталлю Віктараўну — фармоўшчыка каўбасных вырабаў УП «Капыльскі кааппрам»;

БУЛГАКА Аляксандра Васільевіча — вадзіцеля аўтамабіля Капыльскага раёна газазабеспячэння;

ВАСІЛЕВІЧА Дзяніса Аляксандравіча — вадзіцеля аўтамабіля філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 124»;

ВІННІКА Аляксандра Уладзіміравіча — галоўнага інжынера КУП «Капыльская ЖКГ»;

ДЗЕМЧУКА Аляксея Аляксандравіча — камандзіра аддзялення ПАВЧ № 1 г. Капыля Капыльскага РАНС;

ДРОБАВА Віктара Фёдаравіча — інжынера-электроніка Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі;

ДРОЖЖУ Галіну Віктараўну — мастацкага кіраўніка Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці;

ЖОГЛУ Алу Аляксандраўну — загадчыка МТФ «Душава»;

ІВАНОЎСКАГА Аляксандра Іванавіча — загадчыка аўтагаража ААТ «Піянер-Агра»;

КАРПОВІЧА Уладзіміра Канстанцінавіча — загадчыка сектара аўтаматызацыі ЦБП № 609 філіяла № 633 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Капылі;

КІСЕЛЬ Таццяну Мікалаеўну — прадаўца 6 разраду магазіна аг. Лясное;

КРАМЯНЧУК Вольгу Міхайлаўну — начальніка вытворчасці Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»;

МАЛІНОЎСКУЮ Святлану Станіславаўну — дырэктара ДУ «Капыльскі ТЦСАН»;

МЫСІНУ Зінаіду Мікалаеўну — загадчыка ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Капыля»;

НОВІКА Сяргея Міхайлавіча — трактарыста-машыніста ААТ «Ціміразеўскі»;

ОСТРЫКАВУ Алену Мечыславаўну — старшыню Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта;

РУДАКОЎСКАГА Уладзіміра Анатольевіча — дырэктара ААТ «Старыца-Агра»;

СЕНЮКА Анатоля Леанідавіча — трэнера-выкладчыка па біятлоне ДУ «Капыльская СДЮШАР»;

СЯРГЕЙ Зою Вікенцьеўну — тэхніка-асемянатара УП «ПІК-Лясное»;

УЛАШЧЫК Алену Анатольеўну — жывёлавода на дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы УП «ПІК-Лясное»;

ХРАМЦЭВІЧ Іну Іванаўну — галоўнага заатэхніка КСУП «Доктаравічы»;

ЯЗЭПЧЫК Святлану Мікалаеўну — аператара машыннага даення ААТ «Семежава»;

ЯСЮЧЭНЮ Таццяну Леанідаўну — медыцынскую сястру хірургічнага аддзялення Капыльскай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *