Васьмікласніца Песачанскага ВПК д/с –  СШ Паліна Астрэйка стала пераможцай першага этапа конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Актуально Культура

IMG_20180202_134941

Падведзены вынікі першага этапа рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Мінскай вобласці заявілі на конкурс 279 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапа, адзін фіналіст прадстаўляе Капыльскі раён.

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэтэсы  Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Таісія ПАЖОГІНА,

PR-спецыяліст GBS



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *