Депутатом парламента Людмилой Нижевич был проведен прием граждан в Копыльском районе

Актуально Афіцыйна

Жыццёвыя праблемы ўзнімалі жыхары Капыльшчыны падчас прыёму, які правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Людміла Ніжэвіч (на здымку ў цэнтры).

IMG_6595

Актывісты маладзёжнага саюза звярнуліся да народнага выбранніка з актуальным пытаннем, якое датычылася паступлення абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, у тым ліку — на платнай аснове.

Па праблеме неразліку аднаго з  таварыстваў з абмежаванай адказнасцю па заработнай плаце звярнуліся працаўнікі гэтага прадпрыемства. Жыхарка Капыля паскардзілася на невысокую заработную плату, якую атрымлівае згодна з дагаворам падраду. Яшчэ адзін зварот жанчыны, якая пражывае ў горадзе, тычыўся працаўладкавання.

Як патлумачыла Людміла Ніжэвіч, усе ўзнятыя праблемы патрабуюць дадатковага вывучэння. Тым не менш, запэўніла дэпутат, сумеснымі намаганнямі гэтыя пытанні будуць вырашацца.                                          

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *