«Слава працы» получила награду по итогам творческого конкурса, объявленного Министерством обороны и Министерством информации Республики Беларусь

Актуально Галоўныя падзеі

Наша раёнка была адзначана Дыпломам Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва.

IMG_6571

Творчы конкурс ужо стаў традыцыйным, на яго штогод накіроўваюць свае праекты журналісты друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў, якія асвятляюць пытанні будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сёлета было пададзена 126 заявак.

IMG_6605

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Цэнтральным Доме афіцэраў з удзелам міністра Узброеных Сіл Андрэя Раўкова, міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, членаў журы.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў адзначыў сімвалічнасць падвядзення вынікаў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. «Гэта свята сімвалізуе ўсенародны характар абароны Радзімы, у аснове якога ляжыць патрыятызм беларускага народа. Менавіта таму ў тэматыцы нашага конкурсу прысутнічаюць два ўзаемазвязаныя канцэптуальныя паняцці — ваеннае будаўніцтва і патрыятычнае выхаванне. Гэта два непарыўна звязаныя напрамкі дзяржпалітыкі, паспяховая рэалізацыя якіх з’яўляецца гарантам стабільнасці міру і стварэння на беларускай зямлі», — сказаў ён.

Кіраўнік ваеннага ведамства асобна падкрэсліў высокую эфектыўнасць супрацоўніцтва Узброеных Сіл і СМІ. «Прыкладам таму служыць асвятленне сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017», якое мы праводзілі ў верасні мінулага года. Пасля яго завяршэння кіраўнік дзяржавы даў найвышэйшую ацэнку рабоце сродкаў масавай інфармацыі. У тым ліку пра гэта ён казаў і на пасяджэнні Савета бяспекі. Акрамя гэтага, там быў пазначаны шэраг праблем і недахопаў, якія ў нас з вамі яшчэ маюцца», — праінфармаваў Андрэй Раўкоў.

У сярэднім штогод пытанням будаўніцтва і развіцця  Узброеных   Сіл   прысвячаецца больш за 3 тыс. публікацый у друкаваных СМІ, каля 150 гадзін тэле- і 80 гадзін радыёэфіру. Важнасць гэтай работы адзначыў міністр інфармацыі. «Тыя старонкі газет, якія прысвечаны розным аспектам жыццядзейнасці Узброеных Сіл, чытаюць ва ўсёй краіне. Тыя радыё-, тэлевізійныя праграмы, якія маюць добрыя шматгадовыя традыцыі, з якіх чытачы, гледачы і радыёслухачы даведваюцца пра сённяшнія падзеі, пра тыя подзвігі, якія здзяйсняюць сёння салдаты, безумоўна, прыцягваюць народ нашай краіны», — канстатаваў Аляксандр Карлюкевіч.

Пераможцаў конкурсу павіншавалі салісты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і акцёры Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Маргарыта САКОВІЧ



1 комментарий по теме “«Слава працы» получила награду по итогам творческого конкурса, объявленного Министерством обороны и Министерством информации Республики Беларусь

  1. Супер! Какие вы все молодцы! Награда за наградой! Достижение за достижением! Так держать и держаться! Успехов и удач! Мы вас любим и уважаем!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *