Сцяжынкамі пісьменніка

Культура

У час экскурсіі ў наведвальнікаў Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ўзнікаюць такія пытанні: «Дзе знаходзілася хата, у якой жыў М. Раманоўскі, і вучылішча, дзе ён вучыўся?», «3 якімі беларускімі пісьменнікамі Кузьма Чорны падтрымліваў сувязь?», «Адкуль чэрпаў ён матэрыял для сваіх твораў?» На ўсё гэта можна атрымаць адказы на музейна-педагагічным занятку «Сцяжынкамі пісьменніка», які падрыхтаваны для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў.

Литературный музей Кузьмы Чорного

У музеі шасцікласнікі змогуць атрымаць кароткія біяграфічныя звесткі аб пісьменніку і паглядзець відэазапіс інсцэніраванай аповесці Кузьмы Чорнага «Насцечка» ў выкананні ўдзельнікаў тэатральнай студыі «Іскрынка» , што працуе пры музеі.

Для тых, хто вывучае раман Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні», прапануецца экскурсія пра жыццё і літаратурную дзейнасць Кузьмы Чорнага, беларускага празаіка, раманіста.

У мінулым годзе з вялікай цікавасцю вучні малодшых класаў Цімкавіцкай школы наведалі музейна-педагагічны занятак «Быт сялянскай хаты. Цікавыя і невядомыя рэчы ў сялянскай хаце» ў рамках праграмы «Наша спадчына». Яны паспрабавалі сябе ў ролі гаспадынь і гаспадароў, адчулі сябе артыстамі, разыграўшы беларускую народную казку, якую раней бабуля расказвала сваім унукам у святочны вечар. Запрашаем наведаць гэты занятак вучняў малодшых класаў нашага раёна.

Дзіцячы тэатр фланелеграфіі «Скарбонка прыгажосці», што працуе пры музеі, за-просіць у красавіку і кастрычніку вучняў малодшых класаў на свае новыя пастаноўкі.

Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў красавіку ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага адкрыецца перасоўная выстава “Геній зямлі беларускай», якую прадстаўляе Літаратурны музей Максіма Багдановіча з Мінска.

Людміла НІЖЭВІЧ,

дырэктар літаратурнага музея К. Чорнага



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *