Борьбу против «биологического пожара» ведут копыльские лесоводы

Актуально Зямля. Экалогія. Людзі

Лесаводы Міншчыны не паспелі справіцца з адной бядой — бураломамі пасля ўрагану на тэрыторыі Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў у 2016 годзе, як з паўднёвага боку рэспублікі падкралася новая — усыханне хвойных насаджэнняў, да якіх прыводзяць ствалавыя шкоднікі.

Самыя моцныя пашкоджанні так званага «біялагічнага пажару» адзначаны ў лясах Брэсцкага і Гомельскага лесааб’яднанняў, закранулі яны і сталічную вобласць. Іх эпіцэнтр — на тэрыторыі Любанскага, Старадарожскага, Старобінскага лясгасаў. Ёсць нязначныя ачагі і ў Капыльскім.

— Усе наяўныя рэзервы лесаводаў сталічнага рэгіёну накіраваны на вырашэнне гэтай важнай задачы, — адзначае галоўны ляснічы ДВЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас» Уладзімір Васілько. — На сваіх тэрыторыях мы праводзім барацьбу ўласнымі сіламі: знішчаем вяршыннага караеда пры правядзенні санітарных суцэльных і выбарачных высечак, пры ўборцы ад захламленасці.

img_0079_compressed

Абследаванні спецыялістаў лясгаса і меркаванні вучоных паказваюць, што ў сувязі з зімовым надвор’ем усыханне прыпынілася. Але вясной яно можа з новай сілай разгарэцца. Таму зараз трэба ўзмоцнена праводзіць мерапрыемствы па знішчэнні шкоднікаў.

— Караед у сасновых насаджэннях прысутнічае пастаянна, але зімой ён не такі актыўны і перабіраецца ў крону дрэў, — прадаўжае Уладзімір Васілько. — Таму нельга ўпусціць гэты момант, а  накіраваць усе сілы на знішчэнне. Трэба спілаваць хворыя дрэвы і спаліць галіны. Лясная служба ўжо вызначыла ўсе пашкоджаныя ўчасткі. На некаторых з іх зусім мала заражаных дрэў, таму накіроўваць туды тэхніку і сілы лясгаса немэтазгодна. У сувязі з гэтым мы звяртаемся з просьбай да жыхароў раёна, у якіх ёсць патрэба ў нарыхтоўцы дроў, дапамагчы выратаваць лес, а заадно за зусім невялікую плату набыць сабе паліва.

Дарэчы, даведацца пра тое, дзе атрымаць дзялянку для распрацоўкі і ўвогуле атрымаць любую інфармацыю, можна ў лясгасе ці ў кожным лясніцтве.

— На Капыльшчыне саманарыхтоўка практыкавалася заўсёды і была запатрабавана мясцовымі жыхарамі. Але цяпер спрошчана працэдура афармлення неабходнай дакументацыі для правядзення санітарных высечак у хваёвых насаджэннях, — дадаў начальнік аддзела лясной гаспадаркі Капыльскага вопытнага лясгаса Ігар Чаркас. — Сёння для ўсіх грамадзян, якія жадаюць нарыхтаваць драўніну з насаджэнняў, што ўсыхаюць, скарочаны тэрмін афармлення дакументаў на правядзенне высечак і зняты абмежаванні на выбар ўчастка ў пашкоджаных хваёвых насаджэннях.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *