В ГУО «Санаторный ясли-сад г. Копыля» в обязательную программу физического воспитания входят занятия в собственном бассейне

Сцежкай здароўя

Узначальвае установу адукацыі Наталля Дзямідчык.

Пасля праведзенага рамонту ў памяшканні стала вельмі светла і камфортна. Дзеці з задавальненнем прыходзяць сюды і выконваюць нескладаныя заданні кіраўнікоў фізвыхавання. «Вод-ныя заняткі ў нас праводзяцца, пачынаючы з другой малодшай групы (з трох гадоў), — тлумачыць намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Вольга Дзьяканава.  — Адначасова на занятку ў басейне знаходзяцца не больш за 12 дзяцей. Працягласць знаходжання ў ваннай залежыць ад узросту: другая малодшая група — да 15, сярэдняя — да 25, старэйшая — да 30 хвілін. Расклад заняткаў складзены так, каб дзеці пасля наведвання басейна паспелі прыняць душ, пераапрануцца, высушыць валасы».

IMG_2203

Галоўная задача кіраўнікоў фізічнага выхавання Алены Астрэйкі і Таццяны Кахановіч — не столькі навучыць плаваць, колькі даць магчымасць дзіцяці прывыкнуць да воднага асяроддзя, зняць псіхалагічны дыскамфорт, навучыць правільна і бяспечна рухацца і дыхаць у басейне. Таму падыходы для гэтага існуюць самыя розныя, але галоўнымі з іх з’яўляюцца гульні ў вадзе.

Каб заняткі праходзілі ў камфортных умовах, у басейне падтрымліваецца аптымальны тэмпературны рэжым. Калі вада нагрэта ў межах +29 – +300С, то тэмпература паветра заўсёды на градус вышэйшая.

Наяўнасць уласнага басейна — велізарны плюс у працы санаторнага ясляў-сада. «Плаванне стварае вельмі добры эфект загартоўвання, а калі гаварыць пра эмацыянальны — зусім не перадаць словамі, — адзначае старшая медсястра ўстановы Святлана Дражнік. — Установу наведваюць дзеці розных груп здароўя, з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, апорна-рухальнага апарату і г.д. Таму і комплекс практыкаванняў для іх на занятках адпавядае групе здароўя. Але бясспрэчна тое, што водныя працэдуры ўмацоўваюць кожны дзіцячы арганізм без выключэння».

У захапленні ад водных працэдур не толькі дзеці, але і іх бацькі.

Жанна Бельская: «Цяпер наша дачка Мілана наведвае сярэднюю групу. Задаволены і дзіця, і мы, бацькі, што ў садзе ёсць свой басейн. Вельмі адказна ў першы ж дзень Мілана збірала для заняткаў усе неабходныя рэчы для купання. І калі ў яслях дачка часта хварэла, то цяпер Мілана стала мацнейшай у фізічным плане, і можна сцвярджаць, што з пачатку года мы практычна не хварэем».

Юлія Філіпчык: «Безумоўна, мы рады, што ёсць у садзіку басейн. Літаральна з першых дзён наш сын Станіслаў чакае гэтых заняткаў. Вельмі эмацыянальна расказвае пра водныя працэдуры. Заўважылі, што ў яго не толькі палепшылася здароўе, але і з’явіўся добры апетыт. У групе ўсе без выключэння бацькі рады, што нашы дзеці наведваюць басейн».

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *