Подведены итоги смотра-конкурса на лучшее новогоднее и рождественское оформление зданий и прилегающих к ним территорий

Актуально

Конкурс проводился среди учреждений, организаций, предприятий Копыльщины.

Падчас чарговага пасяджэння райвыканкама кіраўнік раёна Анатоль Ліневіч уручыў пераможцам Падзячныя пісьмы. Сярод іх Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», КУП «Капыльская ЖКГ» і УП «Капыльскі кааппрам» у намінацыі «Лепшае навагодняе афармленне прамысловых прадпрыемстваў, банкаў, арганізацый транспарту і сувязі і іншых дзяржаўных устаноў». Лепш за іншых (у адпаведных намінацыях) падрыхтаваліся ДУА «Капыльская ДШМ», Семежаўскі сельвыканкам, ААТ «Старыца-Агра» і «Капыльскае», аддзел адукацыі, спорту і турызму, УАЗ «Капыльская ЦРБ».

IMG_3722

Былі адзначаны і гаспадары сядзіб у прыватным сектары горада Капыля — Н.М. Марыновіч (вул. Максіма Горкага, д. 48/1),  А.І.  Іваноў  (вул. Цімкавіцкая, д. 50), С.С. Юруц (вул. Заазёрная, д. 14).

Самыя прыгожыя навагоднія ялінкі прадставілі філіял КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», ДУА  «Капыльская  ДШМ»,  ДУА  «СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага».

IMG_3730

Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама падарункі ад прафсаюзных і грамадскіх арганізацый за садзейнічанне ва ўпрыгожванні горада навагоднімі святочнымі ёлкамі будуць уручаны КУП «Капыльская ЖКГ», Капыльскаму райспажыўтаварыству, ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс», ДВЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас», філіялу КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», КУП «Капыльскі РБУ», Капыльскаму раёну электрычных сетак, ААТ «ПМК № 11 г. Капыль», Капыльскаму кааппраму, Капыльскаму раёну газазабеспячэння.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота  Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *