Очередная встреча информационно-пропагандистской группы во главе с председателем районного Совета депутатов Ириной Кисляк состоялась в ОАО «Старица-Агро»

Прямые линии и приемы граждан

Чарговая сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк адбылася ў ААТ «Старыца-Агра».

17-01-2018

Вядома ж, была абмеркавана і тэма адзінага дня інфармавання насельніцтва. Члены групы разам з калектывам гаварылі пра харчовую бяспеку краіны, вобласці, раёна. Быў таксама закрануты ўдзел мясцовага сельгаспрадпрыемства ў вырашэнні дадзенага пытання.

Асаблівая ўвага звернута на самае актуальнае на сёння пытанне — выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання. Як адзначалі выступоўцы, выканаць грамадзянскі абавязак павінен кожны грамадзянін нашай краіны. Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца з пералікам тых, хто прэтэндуе на дэпутацкі мандат.

Акрамя таго закрануты пытанні навядзення парадку на зямлі і сітуацыя на рынку працы ў раёне.

Яшчэ прысутных цікавілі перспектывы адкрыцця новых вытворчых прадпрыемстваў у горадзе і раёне, а таксама рамонту дарогі ў в. Андросаўшчына і іншых населеных пунктах.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *