Прэмія для “Цароў”

Культура

Уручэнне спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удзельнікам абрадавага калектыву “Цары” Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося ў раённым краязнаўчым музеі.

Павіншаваць лаўрэатаў прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Царкова, дырэктар раённага края-знаўчага музея Валянціна Шуракова, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло (адна з тых, хто ў 1996 годзе стаяў ля вытокаў адраджэння абраду).

З вуснаў выступаючых гучалі словы падзякі ў адрас не толькі віноўнікаў урачыстасці, але і ўсіх тых, хто літаральна па крупінках аднаўляў абрад: мясцовых жыхароў, работнікаў культуры, удзельнікаў самадзейнасці.

Таццяна БОХАН

НА ЗДЫМКУ: М. Л. Сандрозд уручае прэмію аднаму з “цароў” – Яўгену Лук’янаву.

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



1 комментарий по теме “Прэмія для “Цароў”

  1. Прочитал эту информацию и не понял кто такие «цары». Удивило и фраза под фотографией: «…прэмія аднаму з «цароў»… а почему не «одному из князей», одному «из пап римских», или «генсеков…» Согласитесь для того, кто не всё знает о «царах» это звучит как-то странно. А надо так писать и подавть материал, чтобы всё было ясно и не вызывло смеха, по меньшей мере.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *