Минская область является одним из наиболее экономически развитых регионов Беларуси

80-летие Минской области Актуально

Выгаднае геаграфічнае становішча і наяўнасць прыродна-рэсурснага патэнцыялу сталі асноўнымі фактарамі развіцця народнай гаспадаркі. Эканоміка Міншчыны індустрыяльна-аграрная, экспартаарыентаваная.

белаз1

Па аб’ёме валавога рэгіянальнага прадукту вобласць займае другое месца пасля сталіцы. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў Салігорску, Барысаве, Жодзіне, Дзяржынску, Слуцку, Маладзечне.

Прамысловасць рэгіёну спецыя-лізуецца на машынабудаванні, вытворчасці калійных угнаенняў, чарапіцы, макаронных вырабаў, цукру-пяску, труб і дэталяў трубаправодаў з тэрмапласту, прычэпаў да легкавых аўтамабіляў, драўніннавалакністых пліт. Вобласць займае значнае месца ў краіне па вытворчасці прадукцыі харчовай, мукамольна-крупяной і камбікормавай прамысловасці. 

Беларуськалий

Вядучыя прадпрыемствы рэгіёну: ААТ «Беларуськалій» і ААТ «БелАЗ». Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя акцыянерных таварыстваў «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», «Маладзечанскі малочны камбінат», «Здравушка-милк», «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Мінская вобласць — найбуйнейшы сельскагаспадарчы рэгіён Беларусі. У большасці раёнаў развіты мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, бульбаводства ў спалучэнні з ільнаводствам. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы паблізу буйных гарадоў спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і садавіны.

поле снов

Знешнегандлёвае супрацоўніцтва наладжана з больш як 160 дзяржавамі свету. Асноўныя гандлёвыя партнёры рэгіёну — Расія, Кітай, Бразілія, Украіна, Германія, Польшча, Літва, Італія, Індыя, Турцыя.

Прыярытэтным напрамкам развіцця вобласці з’яўляецца прыцягненне інвестыцый у стварэнне канкурэнтаздольнай на сусветным рынку інавацыйнай, высокатэхналагічнай, рэсурса- і энергазберагальнай эканомікі. Гэтаму паспрыяе ўвод у эксплуатацыю Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *