Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Копыльском районе

Актуально Афіцыйна

З сямі зваротаў, якія паступілі падчас прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілай Ніжэвіч (на здымку справа), чатыры датычыліся стану дарог.

IMG_3430

Прычым не толькі ў горадзе, але і ў сельскіх населеных пунктах. Так, на прыём звярнуліся жыхары вул. Вішнёвай у Капылі. Справа ў тым, што прыкладна гадоў 16 таму па ёй быў пракладзены газаправод, але яна так і не была адрамантавана. Таму цяпер падчас дажджоў там не прайсці з-за гразі, а ў сухое надвор’е можна задыхнуцца ад пылу.

Жыхарка в. Чырвоная Дубрава занепакоена тым, што школьны аўтобус і іншая тэхніка, праязджаючы па іх населеным пункце і в. Домантавічы, разбіваецца з-за стану вуліц. Была скарга на дрэнную дарогу і ў в. Вялешына 1. А вось жыхар г. Нясвіжа паведаміў пра тое, што вельмі складана даехаць да грамадзянскіх могілак у в. Вясёлае.

Акрамя дарожных пытанняў былі і іншыя. Напрыклад, па стане балконаў у доме № 17 па вул. 50 год БССР у Капылі. Жыхарка аграгарадка Грозава цікавілася варыянтамі пагашэння адміністрацыйнага спагнання за незахаванне правіл пажарнай бяспекі. Капылянін прасіў дапамагчы разабрацца наконт нявыплаты заработнай платы адным з прыватных прадпрыемстваў.

Усе звароты парламентарыем прыняты да ўвагі і знаходзяцца на кантролі.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *