Что? Где? Когда? Новости Копыльского района

Актуально Новости

Удастоены ўзнагарод

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 ад 10 кастрычніка 2017 года «Аб узнагароджанні» шэраг прадстаўнікоў народнай гаспадаркі краіны ўдастоены дзяржаўных узнагарод.

Так, за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў развіцці сельскай гаспадаркі медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны і прадстаўнікі Капыльшчыны.

У іх ліку кіраўнік малочнатаварнай фермы «Васільчыцы» ААТ «Піянер-Агра» Эдуард Аляксандравіч Куцця і дырэктар УП «ПІК Лясное» Леанід Валянцінавіч Буцэвіч, які да нядаўняга часу працаваў намеснікам дырэктара філіяла-сельскагаспадарчага комплексу ЗАТ «ВІТЭКС» Уздзенскага раёна.

 

Прайшлі атэстацыю

У райвыканкаме прайшлі атэстацыю 27 дзяржаўных служачых і кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, якія згодна з графікам павінны былі прайсці гэту працэдуру.

Такім чынам, усе яны адпавядаюць займаемай пасадзе. У іх ліку — тры начальнікі аддзелаў, тры іх намеснікі, пяць старшынь і два кіраўнікі спраў сельвыканкамаў, восем галоўных спецыялістаў і шэсць кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый. Падчас гутарак работнікам, якія атэставаліся, дадзены канкрэтныя рэкамендацыі.

 

Асновы этыкету — для кіраўнікоў

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, які працуе на базе ўстановы адукацыі «Капыльскі дзяржаўны каледж», правёў серыю заняткаў па асновах этыкету для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Падчас іх выкладчыкі вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, лектары таварыства «Веды» і іншыя спецыялісты знаёмілі з іміджам дзелавога кіраўніка, адказвалі на пытанні аўдыторыі. Лекцыі праводзіліся раз у тыдзень.

 

Калі дамы пустуюць

З пачатку года на тэрыторыі раёна знесены 169 старых пабудоў і захаваны 89 фундаментаў.

Са 100 закінутых дамоў 30 знесена на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета, 12 — у Цімкавіцкім, па 11 — у Бучацінскім і Грозаўскім, 10 — у Капыльскім. Найбольш гаспадарчых пабудоў (40) ліквідавана ў Доктаравіцкім сельсавеце, а фундаментаў (51) — у Цімкавіцкім. У палі севазвароту ўключана больш за 318 га пустуючай зямлі, найбольш — у Доктаравіцкім сельсавеце (звыш 58 га).

 

Старому жыллю — новы выгляд

Па выніках паўторнай інвентарызацыі па стане на 1 снежня на тэрыторыі раёна налічваецца 1808 пустуючых жылых дамоў.

З гэтай колькасці 109 — ведамасныя, якія належаць сельгаспрадпрыемствам. Як адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, каля 40% такіх дамоў патрабуюць тэрміновага зносу, астатнія можна аднавіць. Пасля ўкладання нязначных сродкаў пабудовы набываюць новы выгляд і становяцца прыдатнымі для пражывання. Такім чынам вырашаецца жыллёвае пытанне для маладых спецыялістаў і работнікаў гас-падарак.

Напрыклад, у сельгасфіліяле «Вялікая Раёўка» адзін дом рэканструяваны і заселены, зараз вядзецца рамонт трохкватэрнага дома. У ААТ «Ціміразеўскі» адноўлены для пражывання два дамы: у Блеўчыцах і Быстрыцы. Новых жыльцоў прыняў і двухпавярховы дом у в. Слабада-Кучынка, для рэканструкцыі якога прыклала намаганні ААТ «Старыца-Агра».

 

Надвор’е  — не перашкода

Нягледзячы на зімовае надвор’е, на Капыльшчыне не спыняюцца работы па навядзенні парадку на зямлі.

Добраўпарадкаванне в. Філіпавічы, як і раней, знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. Тут працягваецца знос старых пабудоў, каб потым землі, што вызваліліся, пусціць у севазварот. У работах задзейнічаны не толькі працаўнікі і тэхніка мясцовага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Семежава», але на дапамогу прыйшлі і суседзі з Клецкага раёна — з ААТ «Лазавічы».

Шмат робіцца і на тэрыторыі іншых сельсаветаў. Наводзіцца парадак у Цялядавічах, Калінаве, Вужы, Мазалях, Заняведамцы, Лешні, Бабоўні, Грозаве і іншых населеных пунктах.

 

ДОСААФ: вместе с песней

Состоялся второй отборочный тур V Республиканского фестиваля-конкурса песни ДОСААФ «Любовь к Отечеству храня…» среди организационных структур Минска и Минской области.

Мероприятие прошло в республиканском Доме ДОСААФ, куда съехались самодеятельные артисты из 19 районных подразделений, которые представили на конкурсе более 50 номеров. Фестиваль проводился по номинациям. Среди них — песни военной, героико-патриотической и гражданской тематик, в том числе песни о ДОСААФ, спорте, Беларуси, а также лирика.

Успешными были выступления участников от Копыльской РОС ДОСААФ  (художественный руководитель юных артистов — Т.Б. Ермолович). Так, первое место с композицией «Для чего» в номинации лирической тематики «С песней по жизни» заняла вокальная группа «Элегия» в составе Ульяны Дубовик, Анастасии Карпович, Ирины Драцкой и Дарьи Демидчик. Второе место среди песен гражданско-патриотической тематики «Навечно в памяти народной!» заняла  песня «Ромашки» в исполнении Анастасии Карпович.

 

Показали сноровку

На базе ПАСЧ № 2 Тимковичи Копыльского РОЧС проведено практическое занятие по пожарной аварийно-спасательной подготовке с личным составом дежурных смен Копыльского РОЧС.

DSCF2131

Перед тренировкой со спасателями состоялся  подробный инструктаж по охране труда при работе в аппаратах на сжатом воздухе. Далее была проведена боевая проверка АСВ (аппарат на сжатом воздухе). Также огнеборцы активно выполнили комплекс упражнений для разминки мышц ног, рук, плечевого пояса, туловища, шеи и спины.

Уже на огневой полосе спасатели Копыльщины сумели закалить свой боевой дух, показать сноровку, выносливость и силу. Готовность к действиям в модулируемых экстремальных учебных ситуациях есть не что иное, как подготовка к боевым действиям в чрезвычайных ситуациях, в том числе и к ликвидации пожаров.

Виктор ГНЕТЬКО,

заместитель начальника по оперативно-тактической работе РОЧС,

подполковник внутренней службы

 

Пракладзены водаправод

У жыхароў вуліц Капыльскай і Садовай з аграгарадка Скабін нядаўна з’явілася магчымасць карыстацца цэнтральным

водазабеспячэннем.

На агульным сходзе, арганізаваным мясцовай уладай, быў створаны кааператыў па пракладцы водаправода. За ўласныя сродкі жыхары аграгарадка наймалі тэхніку, капалі траншэі, набылі трубы і камплектуючае абсталяванне.

 

Похищено имущество

Как сообщили в группе информации и общественных связей УВД Миноблисполкома, 14 декабря в 10.10 в Копыльский РОВД обратился минчанин К.

Он сообщил, что с 11 ноября по 14 декабря неустановленный преступник, взломав дверь его дачного дома в д. Гривень, похитил 20 кг сахара, рыболовные принадлежности и другое имущество. Ущерб составил 150 рублей. РОСК возбуждено уголовное  дело  по ст. 205 ч. 2 УК Республики Беларусь.

Сяргей КОЗЕЛ, Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *