Поздравляем с Рождеством Христовым!

Духоўнасць

З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2017

арцыбискуп

Дарагія браты і сёстры, людзі  добрай волі!

Сардэчна віншую вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстова! Святам любові, жыцця, святла і надзеі!

Віншую хрысціян, якія разам з намі святкуюць гэтае свята!

Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія перажываюць Адвэнт і рыхтуюцца да падобнага свята! Сустрэча папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў мінулым годзе, сёлетняе пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Мінску, шматлікія кантакты і сумесныя мерапрыемствы заклікаюць нас да сумеснага хрысціянскага сведчання і абароны духоўных каштоўнасцяў перад небяспечнымі выклікамі сучаснасці.

Прыгожым доказам гэтага з’яўляюцца таксама выданні на беларускай мове «Новага Запавету», якія былі здзейснены ў гэтым юбілейным скарынаўскім годзе як Праваслаўнай Царквой, так і Каталіцкім Касцёлам дзеля духоўнага дабра вернікаў і ўсяго нашага народа.

Віншую ўсіх людзей добрай волі! Жадаю вам, каб Езус сваёй ласкай штодзённа нараджаўся ў вашых сэрцах! Няхай Каляды і наступаючы Новы 2018 год будуць напоўненыя духоўнай радасцю і Хрыстовым супакоем! Ты ж, наша Радзіма Беларусь, беражы Божы дар жыцця, умацоўвай узаемную любоў, не гасі святла Бэтлеемскай зоркі, каб быць шчаслівай і магутнай.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *