Сервис от энергосервиса: более 40 лет на территории района существует ООО «Копыльский энергосервис»

Рэальная эканоміка

Стваралася яно для дапамогі сельгасарганізацыям раёна па правядзенні тэхнічнага абслугоўвання, рамонту электраабсталявання, будаўніцтва новых аб’ектаў і г.д.

Электрагазазваршчык Дзмітрый Крыцкі
Электрагазазваршчык Дзмітрый Крыцкі

Па словах дырэктара ТАА «Капыльскі энергасэрвіс» Міхаіла Бохана, абслугова-будаўнічае прадпрыемства і цяпер займаецца тэхнічным абслугоўваннем, бягучым рамонтам  сетак  і  сістэм  электразабеспячэння, электраасвятлення, а таксама электрамантажнымі і сантэхнічнымі работамі. У энергасэрвісе працуюць брыгады электрамантажнікаў і сантэхнікаў. Таксама ёсць лабараторыя (дарэчы, адзіная ў раёне), дзе пры дапамозе спецыяльных прыбораў праводзяць электрафізічныя вымярэнні. А яшчэ там працуюць інжынеры праектных работ, бухгалтары, эканамісты. Некалькі гадоў таму прадпрыемства атрымала сертыфікат адпаведнасці, што дазваляе праводзіць работы згодна з неабходнымі патрабаваннямі.

Сярод работ, выкананых сёлета, Міхаіл Бохан самым галоўным назваў удзел у выкананні поўнага комплексу сантэхнічных работ пры будаўніцтве 16-кватэрнага жылога дома па вул. Багдановіча ў Капылі. Сіламі работнікаў энергетычнай арганізацыі праведзены ацяпленне, водаправод, каналізацыя, электразабеспячэнне дома. Многае зроблена і ў сельскагаспадарчай галіне. Так, выконвалі мантаж сянажна-сіласных траншэй, рамонт воданапорных вежаў у Мажы, Ванелевічах, Вялікай Раёўцы, для некаторых сельгаспрадпрыемстваў выраблялі агароджы, вароты, боксы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Нядаўна закончаны мантаж кацельні і рэканструкцыя цеплатрасы ў аўтапарку № 21. Акрамя таго прадпрыемства працуе і з выкананнем заявак насельніцтва. Асабліва запатрабаваным з’яўляецца правядзенне неабходных падрыхтоўчых электраработ пры ўстаноўцы новых газавых катлоў. Карыстаюцца папулярнасцю і электрафізічныя вымярэнні, якія праводзяцца не толькі для жыхароў нашага раёна, але і суседніх.

Электрамантажнік Юрый Еўдакімаў
Электрамантажнік Юрый Еўдакімаў

А вось займаецца ўсім гэтым калектыў, які пасля праведзенай аптымізацыі налічвае крыху больш за 20 чалавек. Сярод тых, хто вылучаецца сваімі адносінамі да працы, кіраўніцтва адзначыла спецыялістаў лабараторыі Аляксандра Рыжкова і Сяргея Пашкевіча, электрамантажнікаў Юрыя Еўдакімава, Мікалая Новіка, электрагазазваршчыка Алега Сіцкага і многіх іншых. Побач з вопытнымі спецыялістамі працуе і моладзь. Нядрэнна зарэкамендаваў сябе электрагазазваршчык Дзмітрый Крыцкі, які прыйшоў на прадпрыемства амаль два гады таму пасля заканчэння Капыльскага каледжа.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *