В предвкушении новогоднего праздника

Актуально Праздник

Хутка набліжаецца Новы год — час надзей, перамен, планаў на будучыню. Яшчэ больш узмацняецца эфект надыходзячага свята ўвечары, калі вітрыны магазінаў, адміністрацыйныя будынкі і прыватныя дамы расквечваюцца гірляндамі агней.

IMG_2064

IMG_2008

Асабліва выдатны настрой надае афармленне цэнтральнай часткі горада, дзе прахожых радуюць асвечаная сотнямі рознакаляровых лямпачак галоўная ёлка раёна і старая забудова горада. Практычна кожнага з нас не пакідае прадчуванне надыходзячай казачнай урачыстасці. Усё навакольнае ўбранне нават прымушае капылян актыўна рыхтавацца да Новага года, набываючы прысмакі для навагодняга стала і неабходныя для стварэння святочнай атмасферы аксесуары.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *