К юбилею Свято-Троицкой церкви в д. Телядовичи наводится порядок в данном населенном пункте

Актуально Духоўнасць

У наступным годзе Свята-Троіцкая царква в. Цялядавічы адзначыць сваё 220-годдзе.

У ходзе падрыхтоўкі да свята Бабаўнянскім сельвыканкамам было прынята рашэнне, якое прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку на тэрыторыі дадзенага населенага пункта, называе выканаўцаў і адказных за гэтыя работы.

IMG_6031

Як расказала старшыня сельвыканкама Ірына Запольская, у вясковым парку ўжо спілавана 12 аварыйна-небяспечных дрэў. Імі займаліся работнікі УП «ПІК-Лясное», якія дадаткова правялі работы па ўборцы галін, а дровы забралі для патрэб гаспадаркі. Дапамагалі ім супрацоўнікі сельвыканкама, сацыяльныя работнікі.

■ Ідуць работы на пустуючых участках
■ Ідуць работы на пустуючых участках

— Адна з задач, якая стаіць перад намі, — гэта навядзенне парадку на пустуючых сядзібах, — гаворыць Ірына Аляксандраўна. — Нам неабходна не толькі спілаваць дрэвы і кустоўе, але і выкарчаваць пні, каб ужо вясной гэтыя ўчасткі можна было ўвесці ў севазварот. Такіх сядзіб у Цялядавічах дзевяць, да таго ж ёсць рэшткі двух дамоў, якія згарэлі падчас пажару — іх таксама неабходна захаваць.

■ Свята-Троіцкая царква, 2017 год
■ Свята-Троіцкая царква, 2017 год

Сельвыканкам арганізоўвае суботнікі, у якіх прымаюць удзел не толькі мясцовыя жыхары, прадстаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, але і работнікі замацаваных за сельвыканкамам арганізацый горада Капыля. У прыватнасці, працаўнікі Колаўскага лясніцтва дапамагалі спілоўваць аварыйныя дрэвы, старыя сады і выразалі кустоўе. Прыязджалі на дапамогу і работнікі Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне.

Свой пералік работ і ў Свята-Троіцкім храме. Тут вядзецца рамонт, будзе адноўлена агароджа. Дарэчы, паводле слоў Ірыны Запольскай, парадак будзе наведзены ва ўсім населеным пункце, і тут вялікая ўвага будзе надавацца платам. Гаспадарам сядзіб, дзе неабходна будзе іх абнавіць, будуць накіраваны прадпісанні.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *