Отдать частичку самого себя

Общество

З 1 кастрычніка па 5 снежня праходзіла распачатая арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа маштабная кампанія «Клопат» па аказанні дапамогі падапечным службы міласэрнасці, адзінокім пажылым, цяжка хворым людзям і інвалідам.

— Мэта кампаніі — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем лю- дзей, якім патрэбны пастаянная дапамога і догляд, — адзначае старшыня Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук. — У ходзе кампаніі прапагандуецца валанцёрскі рух, аказваецца пасільная дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу. Згадзіцеся, часам дастаткова звычайнага цёплага слова, каб чалавек адчуў падтрымку і акрыяў духам.

IMG_5727

У рамках дабрачыннай акцыі «Клопат» валанцёрамі БТЧК, членамі ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі» (на здымку) сумесна з іх партнёрамі — супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры — у Грозаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце праведзены канцэрт да Дня інвалідаў.

— Матэрыяльная падтрымка не заўсёды можа быць важнай, а вось пры далучэнні да музыкі людзі перажываюць сапраўды высокія, светлыя пачуцці, — працягвае Ніна Жук. — А ў такіх людзей, якіх мы сёння наведвалі, не заўсёды ёсць нагода для радасці. Адзначу, што нашы самадзейныя артысты правялі канцэрт так, каб ён не толькі запомніўся, але і даў зарад станоўчай энергіі. Творчыя нумары прыйшліся даспадобы гледачам, яны атрымлівалі асалоду ад душэўных песень і ў адказ дарылі бурныя апладысменты.

Сапраўды, дзякуючы ініцыятыўнай групе «Дабрадзеі» (кіраўнік Валянціна Зарамбоўская), супрацоўнікам РЦК Любові Галубовіч, Людміле Давідоўскай, Святлане Папок, Вераніцы Гурло, Аліне Лапушанскай, канцэртная праграма атрымалася насычанай і яскравай.

— Ад імя ўсіх пражываючых, а гэта людзі з рознымі лёсамі, сваімі жыццёвымі трагедыямі, хачу па- дзякаваць за цудоўны канцэрт, — падкрэсліла дырэктар інтэрната Ірына Давідоўская. — Мы вельмі чакалі артыстаў. Рады, што пра нас не забываюць. Самае галоўнае — адчуваць падтрымку і любоў іншых людзей. Уражанні цудоўныя, настрой таксама. Вядома, што кантынгент, які пражывае ў нашай установе, своеасаблівы. Але і сярод іх ёсць таленавітыя людзі. Яны таксама прымаюць удзел у канцэртах. А яшчэ вучацца, займаюцца ў гуртках, працатэрапіяй. Але не заўсёды маюць магчымасць сустракацца з іншымі людзьмі. Таму мы вельмі ўдзячны, калі хто-небудзь аддае ім хоць часцінку самога сябе.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *