Желаю интересных фанфиков!

2017 - Год науки Новости Образование

Хачу выказаць свае ўражанні наконт заметкі ў газеце «Слава працы» аб поспехах  школьнікаў Капыльшчыны, якія ў Год навукі сталі дыпламантамі ХХ конкурсу даследчых работ сярод вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
fanfiks

Мяне, напрыклад, крыху здзівілі назвы даследаванняў: у дзвюх дзяўчынак фітонімы і фанфікі. 60 гадоў  таму  прафесар  Л. Фіглоўская з БДУ на лекцыях па літаратуразнаўстве  знаёміла нас з ямбамі, харэямі, амфібрахіямі і г.д. А пра фанфікі даведалася толькі ад вас, Даніэла Траяновіч і настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Жанна Мікалаеўна Прохарава. Зразумела, што тэму гэту вы абралі невыпадкова. Разумееце сэнс свайго даследавання менавіта цяпер, у ХХІ стагоддзі. У сучаснай школьнай праграме, кажаце вы, няма нават паняцця аб масавай літаратуры, няма нават і твораў сучаснай літаратуры. Фанфік — гэта любы твор, напісаны па матывах, кажаце вы. Даніэла — малайчынка! Яна ўжо сама практыкуецца і напісала фанфік «Твой сэрца стук», прысвечаны вядомаму расійскаму спеваку Ягору Крыду. Віншую вас і жадаю цікавых фанфікаў!

Зацікавіла неардынарнае даследаванне лірыкі Сяргея Ясеніна ў Каці Уласавец і настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Таццяны Міхайлаўны Нядзелькі. Прыпомніла я сябе ў 16 – 17 гадоў. Томік Сяргея Ясеніна было даволі цяжка купіць ці ўзяць у бібліятэцы. А калі трапляў у рукі, адчувалі непаўторную асалоду ад яго вершаў. Яны натхнялі на дзівосную радасць жыцця, на светлыя пачуцці. У свае маладыя гады мы не задумваліся пра намінацыю дрэў у лірыцы геніяльнага паэта Сяргея Ясеніна. Ты, Каця, малайчына! Тваё даследаванне — сапраўдны навуковы позірк. Дыплом ІІ ступені — гэта высокая адзнака тваёй працы. Віншую цябе і тваю настаўніцу Таццяну Міхайлаўну.

Моцна кранула даследаванне Паліны Давідоўскай, шасцікласніцы з Лясноўскай СШ, і яе настаўніцы працы Ірыны Аляксееўны Дзямідчык. Іх даследаванне носіць прыкладны характар. А самае галоўнае, што Палінка верыць у значэнне вырабленай ёю рукатворнай паперы. Віншую з першымі вырабамі.

Напрыканцы віншую ўсіх вас, мілыя даследчыкі, жадаю крочыць яшчэ шпарчэй наперад.

Анна АРЛОЎСКАЯ,

старшыня ветэранскай арганізацыі гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *