В Центральном Доме офицеров в Минске прошел Х съезд общественного объединения «Белорусский союз офицеров»

Актуально Служыць Айчыне

У рабоце з’езда прынялі ўдзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, кіруючы састаў Узброеных Сіл, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый.

■ Барыс Дзенісюк (у цэнтры) з падпалкоўнікамі Вікенціем Новікам і Аляксандрам Ільчанкам
■ Барыс Дзенісюк (у цэнтры) з падпалкоўнікамі Вікенціем Новікам і Аляксандрам Ільчанкам

Старшыня Рэспубліканскага савета БСА генерал-маёр у адстаўцы Уладзімір Бамбураў, які трымаў справаздачу, звярнуў асаблівую ўвагу на патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду баявых традыцый беларускага народа, рашэнне сацыяльных праблем ветэранаў ваеннай службы. У абмеркаванні дакладу прынялі ўдзел прадстаўнікі саюза афіцэраў з усіх абласцей краіны, падзяліліся вопытам работы, выказалі ўдзячнасць кіраўніцтву краіны, выканаўчым органам за рашэнне надзённых пытанняў, выказалі рашучасць і ў будучым уносіць уклад у эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай дзяржавы, патрыятычнае выхаванне грама-дзян краіны. У выступленнях было адзначана, што прыярытэтнае месца ў дзейнасці саюза па-ранейшаму павінна займаць задача аб’яднання афіцэрскай грамадскасці з мэтай забеспячэння максімальнай кансалідацыі ўсіх патрыятычных сіл для захавання і падтрымання стабільнасці ў грамадстве і дзяржаве. Важнейшай мэтай работы арганізацыі БСА неабходна разглядаць фарміраванне ў грамадзян разумення нацыянальных інтарэсаў сваёй дзяржавы, галоўнымі з якіх з’яўляюцца суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць і абарона  канстытуцыйнага ладу краіны.

З’езд выбраў кіруючыя органы арганізацыі. Старшынёй Рэспубліканскага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» абраны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр запасу Сяргей Бобрыкаў.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

дэлегат з’езда



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *