Абрана “Міс Зіма-2011”.

Культура

У РЦК на тэматычнай дыскатэцы, якую падрыхтаваў і правёў метадыст установы дзіджэй Дзяніс Агароднік, прайшоў конкурс “Міс Зіма-2011”.

Дзесяці дзяўчатам былі прапанаваны разнастайныя конкурсы на спрытнасць, кемлівасць і артыстызм. У перапынках паміж іспытамі настрой юнакам і дзяўчатам, якія прыйшлі на дыскатэку, узнімаў танцавальны калектыў “Freedance” (кіраўнік Таццяна Кахановіч).

Усе нескладаныя перашкоды з лёгкасцю пераадолела капылянка Вікторыя Мялешка (на здымку), якая з’яўляецца студэнткай Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. Ёй і дастаўся тытул “Міс Зіма-2011”, а таксама абанемент на ўсе студзеньскія і лютаўскія дыскатэкі.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *