ОАО «Семежево»: в будущее — с оптимизмом

Актуально Экономика

Хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты сельскай гаспадаркі сваёй самаадданай працай і гаспадарскім стаўленнем да зямлі забяспечваюць харчовую бяспеку, павышэнне жыццёвага ўзроўню народа. Адзін з такіх яркіх прыкладаў поспеху ў сваёй нялёгкай рабоце дэманструюць працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Семежава».

■ Механізатар Уладзімір Карсюк з намеснікам дырэктара Міхаілам Кулікам
■ Механізатар Уладзімір Карсюк з намеснікам дырэктара Міхаілам Кулікам

Агульная зямельная плошча прадпрыемства складае каля 7 тыс. га. Выручка за дзевяць месяцаў склала 8046 тыс. рублёў (102% да 2016 года), чысты прыбытак — 174 тыс. рублёў.

■ Іван Лянько (справа) прымае віншаванні ад старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Кісляк на раённых «Дажынках»
■ Іван Лянько (справа) прымае віншаванні ад старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Кісляк на раённых «Дажынках»

Асноўнымі напрамкамі ў галіне жывёлагадоўлі «Семежава» з’яўляюцца вырошчванне і адкорм буйной рагатай жывёлы з наступным атрыманнем малака і мяса, а таксама вырошчванне куранят-бройлераў. Пагалоўе жывёлы — 5,5 тыс. галоў. Па выніках дзесяці месяцаў гэтага года валавая вытворчасць малака склала 5437 тон (107,5% да мінулага года).

Карысны адрас:

223932, Капыльскі раён, аграгарадок Семежава, вул. Дуброўная, 3

Тэл. : (+375 1719) 20-9-16, 23-9-14,

e-mail: semejevo@bk.ru

Вырошчваннем птушкі ў сельгаспрадпрыемстве (дарэчы, адзіным у раёне) займаюцца ўжо даволі працяглы час. Трэба адзначыць, што гэта рэальная магчымасць зарабляць грошы. Сёння даходы ад птушкагадоўлі ў ААТ «Семежава» знаходзяцца побач з сумамі ад вырошчвання ялавічыны. За 45 дзён (столькі часу ідзе вырошчванне адной партыі), высаджваючы па 25,5 тысячы куранят, можна атрымаць 50 тон гатовага мяса, якасць якога старанна кантралюецца і адпавядае самым высокім стандартам.

■ Экіпаж камбайна ў складзе Мікалая Скамарохі і Міхаіла Хартановіча
■ Экіпаж камбайна ў складзе Мікалая Скамарохі і Міхаіла Хартановіча

У летні перыяд насельніцтва раёна забяспечваецца маладняком курэй.

Нядрэнны прыбытак прадпрыемства атрымлівае ад раслінаводчай галіны. На палях ААТ «Семежава» вырошчваюць бульбу, цукровыя буракі, рапс, кукурузу і караняплоды. У 2017 годзе ўраджайнасць збожжавых склала 52 ц/га. Не адстае па паказчыках і вытворчасць цук-ровых буракоў. Сёлета агульны ўраджай склаў 24 000 т, што ў сярэднім складае 495 ц/га. Адгрузка караняплодаў на цукровыя камбінаты яшчэ працягваецца. Таксама ў гаспадарцы вырошчваюць бульбу, пры сярэдняй ураджайнасці 353 ц/га сабралі 1800 т. Парадаваў сёлета і рапс, ураджайнасць якога на 13,2 ц/га пераўзышла мінулагодні паказчык.

■ Механізатар Алег Панцялейка з інжынерам МТП Аляксандрам Шайко
■ Механізатар Алег Панцялейка з інжынерам МТП Аляксандрам Шайко

У гаспадарцы створаны больш чым паўтарагадовы запас кармоў. На дадзены момант яшчэ засталіся тры мінулагоднія сянажныя траншэі. На наступны год плануецца абнаўленне на 130 га люцэрны, актыўна вядзецца перазалужэнне пашаў на балоцістых плошчах.

Не забываюцца ў гаспадарцы пра будаўніцтва і добраўпарадкаванне. Так, сёлета пабудаваны дзве сянажна-сіласныя траншэі, заасфальтавана тэрыторыя ля Участка № 1. На жывёлагадоўчых памяшканнях Участкаў № 2 і № 3 на дахах зроблены ўстаўкі з полікарбанатнага шыферу, рэканструявана даільнае абсталяванне, стойлы. Заменены дах на бульбасховішчы. У перспектыве будуць зносіць пустуючыя гаспадарчыя пабудовы. Таксама значную дапамогу сельгаспрадпрыемства аказала ў прыбіранні старых сядзіб у в. Філіпавічы, участкі на іх месцы ўжо ўведзены ў севазварот.

■ Калектыў бухгалтэрыі (у цэнтры - галоўны бухгалтар Галіна Каражанец)
■ Калектыў бухгалтэрыі (у цэнтры — галоўны бухгалтар Галіна Каражанец)

«Адметнай рысай нашых вяскоўцаў лічыцца працавітасць. Пра гэта кажуць дасягнутыя неблагія паказчыкі, — падкрэслівае в.а. дырэктара ААТ «Семежава» Іван Лянько. — Зладжаная і хуткая праца калектыву — вось адно з асноўных складальнікаў поспеху. Усе працуюць на высокім узроўні, на змену вопытным кадрам прыходзіць моладзь, якая паспяхова авалодвае прафесійнымі навыкамі. З такім калектывам можна з аптымізмам глядзець у будучыню і прымнажаць нашы багацці».

Сяргей КОЗЕЛ


Напярэдадні прафесійнага свята віншуем усіх працаўнікоў вёскі, работнікаў аграпрамысловага комплексу і ветэранаў галіны!

Завяршаецца чарговы сельскагаспадарчы год. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам галіны, якія перадаюць свае веды і вопыт, прафесіяналізм і майстэрства маладым спецыялістам. Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, стабільнасці і ўпэўненасці, дастатку і дабрабыту. Жадаем заўсёды знаходзіцца на вышыні і не спыняцца на дасягнутым. Няхай радасць і святочны настрой не пакідаюць вас, а новыя перамогі і здзяйсненні дадаюць аптымізму і веры ў свае сілы!

Адміністрацыя і прафкам ААТ «Семежава»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *