29 октября — День автомобилиста и дорожника

Актуально Рэальная эканоміка

Майстар спраў дарожных

Амаль 20 гадоў працуе машыністам аўтагрэйдара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124» Аляксандр Лапотка.

На прадпрыемстве яго ведаюць як высокакваліфікаванага, працавітага і стараннага спецыяліста. На сваім грэйдары ён не толькі выраўноўвае гравійнае пакрыццё, але і ачышчае дарогі ад снегу. Сярод калег Аляксандр Васільевіч карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.

IMG_3941


Паважаныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожных арганізацый Капыльшчыны!

Сёння перад працаўнікамі аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіцці рэсурсазберагальных тэхналогій.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы выказваем ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену і заслужылі вялікую пашану і прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.

Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем шчасця і здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, узаемапавагі з удзельнікамі дарожнага руху!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *