Качественные услуги — качественное жизнь

Новости Сфера паслуг

На Рэспубліканскім семінары па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка вызначыў асноўныя напрамкі, на якіх трэба засяродзіць увагу ў гэтай сферы. Актуальнасць праблемы акрэсліваюць спецыялісты нашага раёна.

000001_434686

Марына КАНОНЧЫК, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Капыльскага райвыканкама:

— Тэма, узнятая на семінары, даволі надзённая. Яна закранае інтарэсы кожнага жыхара нашай краіны. Вядома, што ад якасці аказваемых паслуг у многім залежыць якасць жыцця. І не трэба ўсё перакладваць толькі на плечы дзяржавы. Згодна з Прэзідэнтам, што нельга дапускаць безадказнасці пры навядзенні парадку ў населеных пунктах. Сапраўды, работы па добраўпарадкаванні — гэта задача не толькі камунальнікаў. У многіх выпадках само насельніцтва павінна больш сур’ёзна адносіцца да навядзення парадку ў тым месцы, дзе пражывае. Гэта дазволіць сэканоміць бюджэтныя сродкі. Прэзідэнт звяртаў увагу на замацаванне тэрыторый за адпаведнымі арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі. Такая практыка ў нашым раёне існуе і прадоўжыцца надалей.

Раман БАНДАРЫК,  дырэктар  КУП  «Капыльская ЖКГ»:

— Прэзідэнтам на нарадзе былі пастаўлены задачы па адшукванні рэзерваў для эканоміі. У сувязі з гэтым на нашым прадпрыемстве будуць праведзены паэтапныя мерапрыемствы па скарачэнні затрат на рэалізацыю паслуг і прадукцыі. Як заўсёды, у планах замена неэфектыўнага абсталявання і механізмаў на энергаэфектыўныя, праводзіцца абнаўленне аперацыйных камп’ютарных сістэм па разліках. Плануеццца ўвядзенне дыспетчарызацыі і тэлеметрыі індывідуальных прыбораў уліку халоднай вады, гэта значыць, што даныя па расходаванні не трэба будзе перадаваць самім жыльцам, усё будзе рабіцца аўтаматызавана. Дзякуючы гэтаму будзе ўзмоцнены кантроль за расходаваннем вады.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *