Форум молодых и инициативных

Актуально Грамадскія аб’яднанні

Мінскі абласны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на базе Барысаўскага раёна правёў VІІ абласны форум маладых спецыялістаў.

■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына сцяпура (другая справа) з дэлегатамі форуму Сяргеем Лапоткам, Алесяй Капянковай, Раманам Бабулем
■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура
(другая справа) з дэлегатамі форуму Сяргеем Лапоткам,
Алесяй Капянковай, Раманам Бабулем

Капыльшчыну на ім прадстаўлялі інжынер па якасці ААТ «ПМК-11 г. Капыль» Алеся Капянкова, галоўны аграном ААТ «Праснакі» Раман Бабуль і галоўны інжынер СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс»  Сяргей Лапотка.

На форуме моладзь пазнаёмілася з кадравай палітыкай у аграпрамысловым комплексе Міншчыны, з актуальнымі пытаннямі прававой, сацыяльна-эканамічнай абароны маладых спецыялістаў, адбылася псіхалагічная вучоба прафсаюзнага актыву.

Падчас круглага стала была магчымасць падзяліцца набалелым і задаць хвалюючыя пытанні старшыні рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалаю Лабушаву, намесніку старшыні Мінскага абласнога аграпрамысловага саюза Генрыху Місюку, намесніку старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Пятру Окуневу, начальніку ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Алене Шніткоўскай, галоўнаму прававому інспектару працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Кірылу Азаранку і галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяне Чахольскай.

Чым жа запомніўся форум прадстаўнікам Капыльшчыны? Пра гэта расказваюць яго ўдзельнікі.

Алеся Капянкова:

— Вельмі ўдзячна за тое, што мне аказалі давер прадстаўляць раён на форуме абласнога ўзроўню. На маю думку, для будучага прафсаюзнага руху важна бачыць патэнцыяльных лідараў сярод моладзі, уводзіць іх у склад выбарчых прафсаюзных органаў. Поле дзейнасці, у тым ліку з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб’яднаннямі, у нас шырокае. І патрэбна максімальна запаўняць яго. Напрыклад, я хоць і працую ў ПМК-11 толькі другі год, а ўжо ўваходжу ў склад прафкама, з’яўляюся казначэем. У Капыль трапіла па размеркаванні, сама родам з Магілёўшчыны, але тут знаходжу пастаянную падтрымку.

Раман Бабуль:

— Дзякуючы гэтаму форуму пашырылася кола нашых зносін, з’явіліся новыя сябры, знаёмыя. Мы даведаліся, якая цікавая работа праводзіцца з маладымі кадрамі. Вядома, што прафсаюзнаму руху неабходны ініцыятыўныя маладыя людзі, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Таму мала-дзёжная палітыка павінна стаць важным кірункам дзейнасці прафсаюзных камітэтаў і рэалізоўвацца з наймальнікамі і камісіямі па справах моладзі. Прафсаюз павінен асацыявацца не толькі з матэрыяльнай дапамогай, але і з формай аб’яднання намаганняў для ўстанаўлення сацыяльнай справядлівасці.

Сяргей Лапотка:

— На форуме прыемна было сустрэцца са сваімі калегамі, аднакурснікамі. Мы даведаліся пра павышэнне значнасці прафсаюза для моладзі ў напрамку рэальнай абароны яе сацыяльна-працоўных, прававых і іншых інтарэсаў. Пра тое, што энергію, ініцыятывы маладых неабходна накіраваць у стваральнае русла, зрабіць членства ў прафсаюзах прыцягальным. Работа з моладдзю шматгранная і разнапланавая. Спадзяюся, што, калі ўдасца аб’яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў, поспех будзе дасягнуты. Хачу адзначыць высокую арганізацыю мерапрыемства і змястоўную забаўляльную і экскурсійную праграмы. Незабыўныя ўражанні ў нас засталіся ад наведвання «Барысаў-Арэны».

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *