Названы лучшие первички

Актуально Грамадскія аб’яднанні

Прэзідыумам Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю Капыльскага раёна.

IMG_6130

Названы імёны пераможцаў. Як паведаміла старшыня аб’яднання Галіна Лукашэвіч, I месца прысуджана пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (старшыня прафкама Мікалай Ярац), II месца — ААТ «Старыца-Агра» Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (старшыня прафкама Таццяна Гасанава) і III месца — УАЗ «Капыльская ЦРБ» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (старшыня прафкама Людміла Лагун). Ім уручаны грашовыя прэміі.

Адзначана станоўчая работа пярвічных прафсаюзных арганізацый: Капыльскага вопытнага лясгаса Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання; ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў; Капыльскага райспажыўтаварыства Беларускага прафесійнага саюза работнікаў спажыўкааперацыі; Капыльскага вузла электрычнай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі; КУП «Капыльская ЖКГ» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

НА ЗДЫМКУ: каманда Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната падчас спартакіяды педагогаў.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *