Четвертый год подряд в течение сентября-октября проходит масштабная республиканская акция «Твои первые финансы»

Образование

Па ўсёй Беларусі для вучняў пятых класаў сельскіх і гарадскіх школ право-дзяцца ўрокі фінансавай пісьменнасці, а таксама ўручаюцца брашуры з апавяданнямі на фінансавую тэматыку на беларускай мове. У мерапрыемстве, якое Белаграпрамбанк праводзіць сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, павінны прыняць удзел каля 100 000 беларускіх школьнікаў.

■ Удзельнікі ўрока фінансавай пісьменнасці ў гімназіі № 1 г. Капыля
■ Удзельнікі ўрока фінансавай пісьменнасці ў гімназіі № 1 г. Капыля

Святочныя мерапрыемствы па фінансавай пісьменнасці з дэманстрацыяй відэафільма і ўручэннем зборнікаў дзіцячых казак на фінансавую тэму «Твае першыя фінансы», прымеркаваныя да пачатку навучальнага 2017/18 года, у Капылі прайшлі і ў гімназіі № 1. Увогуле ж акцыяй будуць ахоплены 304 пяцікласнікі раёна.

У брашуры ў цікавай і даступнай форме расказваецца пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская аплатная картка і многае іншае.

— Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговым практычным увасаб-леннем якой стала выданне зборніка фінансавых казак, — каменціруе начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП № 528 у г. Капылі ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Астраух. — За чатыры гады існавання акцыі быў значна пашыраны фармат кнігі па фінансавай пісьменнасці для дзяцей, з’явіўся слоўнічак фінансавых тэрмінаў. Сёння гэта маляўнічае ілюстраванае выданне, якое выдатна дапоўніць бібліятэку пяцікласніка. Мы спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам для дзяцей і многія вучні, прачытаўшы кнігу «Твае першыя фiнансы», зробяць для сябе карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочацца падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі.

Што ж даведаліся непасрэдныя ўдзельнікі акцыі — навучэнцы гімназіі № 1 г. Капыля?

Раман Міхайлоўскі: «Мне вельмі спадабаўся фільм. Я даведаўся, як правільна карыстацца грашыма і банкаўскай карткай».

Дар’я Крышкевіч: «Сённяшні ўрок стаў для нас вельмі павучальным. Напрыклад, мы цяпер ведаем, што рабіць у тым выпадку, калі згубілі картку, ці як патэлефанаваць у банк».

Ілья Купрыянчык: «Я перакананы, што грошы лепш захоўваць у банку, бо там можна атрымаць працэнты. Таксама ведаю, як правільна абмяняць валюту».

Аляксей Цуба: «Вялікі дзякуй банку за вельмі маляўнічую брашуру. Думаю, што з яе даведаюся шмат карыснага».

Ілья Чаркас: «Урок, праведзены банкам, быў вельмі пазнавальны. Атрыманая інфармацыя абавязкова спатрэбіцца нам у жыцці. Многім па-дзялюся са сваімі бацькамі».

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *