Ученый, профессор, земляк

2017 - Год науки 80-летие Минской области

Семежаўская зямля вельмі багатая на знакамітых людзей. Адзін з іх — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці Міхаіл Іванавіч Рымжа, які днямі адзначыў сваё 70-годдзе.

рымжа

Пасля заканчэння ў 1973 годзе Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Міхаіл Іванавіч больш за 30 гадоў працаваў у Беларускай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, прайшоўшы шлях ад аспіранта да загадчыка кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. На працягу пяці гадоў працаваў дэканам тэрапеўтычнага факультэта, а затым на працягу шасці гадоў — першым прарэктарам.

З 2004 па 2008 гады займаў пасаду намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь.

Прафесар М.І. Рымжа — вядомы вучоны ў галіне эпідэміялогіі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Ён адным з першых у былым СССР вывучыў прычыны ўзнікнення гнойна-септычных захворванняў у нованароджаных дзяцей і прапанаваў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў для акушэрска-гінекалагічных аддзяленняў, якія дазволілі істотна знізіць рызыку інфіцыравання і захворвання дзяцей і маці.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Пад яго кіраўніцтвам абаронена пяць дысертацый. Член рэдакцыйных калегій часопісаў «Ахова здароўя», «Пытанні арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя» і іншых. Ім напісана шмат краязнаўчых твораў, прысвечаных родным семежаўскім мясцінам.

Міхаіл Іванавіч — выдатнік аховы здароўя. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *