С уважением к возрасту

Третий возраст

Урачыстае мерапрыемства, падчас якога адбылося ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, якія пражываюць у Мінскай вобласці, адбылося ў Мінаблвыканкаме.

IMG_1496

Святочная сустрэча была арганізавана Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў напярэдадні Дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка. Упершыню ў цэнтральным рэгіёне яна адбылася пры падтрымцы пасольства Кітая ў Беларусі. Нагодай для правядзення мерапрыемства ў міжнародным фармаце стала гадавіна ўтварэння КНР,  якая   адзначалася 1 кастрычніка. Немалаважна і тое, што ў Мінскай вобласці пражываюць больш за 40 ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Кітая ў гады Другой сусветнай вайны.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. У склад дэлегацыі Капыльшчыны ўвайшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла Беларусбанка Ганна Казак і малалетні вязень Яўген Сівец. Для выступлення на святочным канцэрце быў запрошаны вакальны ансамбль Капыльскага РЦК «Дабрадзеі».

Напрыканцы ўрачыстага мерапрыемства ветэранам былі ўручаны памятныя падарункі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *