Мастера своего дела

Актуально Новости

З добрымі вынікамі вярнуліся з абласных конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод аператараў сувязі і паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сярод вадзіцеляў аўтамабіляў прадстаўнікі Капыльскага вузла паштовай сувязі.

■ Вадзіцелі Генадзь Чарнушэвіч і Аляксандр Сыцько з  механікам Андрэем Лагодзічам (у цэнтры)
■ Вадзіцелі Генадзь Чарнушэвіч і Аляксандр Сыцько з механікам Андрэем Лагодзічам (у цэнтры)

Так, нашы аператар Марына Зарэцкая і паштальён Юлія Вароніч занялі агульнакаманднае ІІІ месца, саступіўшы толькі супрацоўнікам Барысаўскага і Салігорскага РВПС.

Каманда вадзіцеляў заняла ІІ месца (на І — Маладзечанскі, на ІІІ — Барысаўскі РВПС). У асабістым заліку ў класе грузавых аўтамабіляў І месца прысуджана Аляксанд-ру Сыцько, у класе легкавых аўтамабіляў ветэран паштовай сувязі Генадзь Чарнушэвіч заваяваў ІІ месца.

■ Аператар Марына Зарэцкая і паштальён  Юлія Вароніч
■ Аператар Марына Зарэцкая і паштальён Юлія Вароніч

— Правядзенне прафесійных конкурсаў дае шанс кожнаму работніку прадэманстраваць сваю кваліфікацыю, — адзначае начальнік Капыльскага РВПС Іна Былюк. — Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца павышэнне прафесійнага майстэрства работнікаў на аснове вывучэння прыёмаў і метадаў работы пераможцаў-канкурсантаў, стымуляванне іх творчай і дзелавой актыўнасці, удасканаленне арганізацыі працы, павышэнне якасці паслуг, узроўню культуры абслугоўвання насельніцтва, а таксама ўмацаванне карпаратыўнага духу работнікаў прадпрыемства, распаўсюджванне станоўчага вопыту работы, павышэнне прэстыжу дадзеных прафесій. Варта адзначыць сур’ёзны, творчы падыход удзельнікаў да вырашэння пастаўленых задач, і мы вельмі задаволены іх высокай прафесійнай падрыхтоўкай.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *