Волновали вопросы жилья и ремесленничества

Мясцовая ўлада

На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча, які ён правёў 13 верасня, звярнуліся тры чалавекі.

11

Напрыклад, жыхарка аграгарадка Старыца выказала занепакоенасць наконт умоў пражывання сваіх суседзяў. Анатоль Канстанцінавіч даручыў кіраўніку спраў райвыканкама стварыць адпаведную камісію, выехаць на месца, вывучыць усе дакументы і прыняць рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Зварот жыхаркі Капыля па пытанні выкарыстання чэкаў «Жыллё» будзе дэталёва вывучаны аддзелам эканомікі райвыканкама, і заяўніцы дадуць тлумачэнні.

Адна з прадстаўніц рамесніцкай дзейнасці прасіла кіраўніцтва раёна аказаць ёй садзеянне для ўдзелу ў Міжнароднай выставе ў Галандыі. Па гэтым пытанні будуць разгледжаны магчымыя варыянты для аказання падтрымкі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *