“Цары” ідуць

Культура

Народны абрад «Калядныя цары» прайшоў 13 студзеня ў аграгарадку Семежава. За ўнікальнай традыцыяй, якая сустракаецца толькі ў гэтай мясцовасці, назіралі і тутэйшыя вяскоўцы, і замежныя госці, а таксама прадстаўнікі СМІ рэспублікі. На працягу некалькіх гадзін пад прыцэлам шматлікіх фота- і кінакамер “Цары” заходзілі ў хаты, дзе разыгрывалі міні-спектакль “Цар Максіміліян”, і віншавалі гаспадароў са Шчодрым вечарам. А тыя, у сваю чаргу, адорвалі удзельнікаў абраду разнастайнымі пачастункамі.

Больш падрабязны матэрыял пра каляднае свята абрадавага калектыву “Цары” – лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — чытайце ў бліжэйшых нумарах “Слава працы”.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *