Первый урок — в музее Высоцкого

Актуально Образование

Традыцыйнай святочнай лінейкай пачаўся Дзень ведаў у Семежаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа.

IMG_1629

На пляцоўцы перад школьным будынкам сабраліся вучні, іх бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці. Усе з нецярплівасцю чакалі галоўных віноўнікаў урачыстасці — будучых выпускнікоў (сёлета ў 11 класе будзе вучыцца ўсяго тры дзяўчыны) і, вядома ж, першакласнікаў. Пад гучныя апладысменты прысутных за руку з бацькамі, з букетамі прыгожых кветак 18 хлопчыкаў і дзяўчынак нясмела ступілі на школьны двор.

IMG_1655-1

Са словамі віншавання з Днём ведаў і пажаданнямі моцнага здароўя, добрых адзнак і поспехаў ва ўсіх справах да вучняў звярнуліся дырэктар школы Сяргей Апон, старшыня Семежаўскага сельвыканкама Марыя Стружка, настаяцель Спаса-Узнясенскага храма в. Кіявічы протаіерэй Павел Брагін. Былі ў гэты дзень ушанаваны лепшыя работнікі школы — граматы і падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўручыў кіраўнік установы адукацыі; удзельнікам «Школы ткачоў», якія паказалі добрыя вынікі ў рознага кшталту творчых конкурсах, дыпломы ўручыла дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава.

Атрымалі падарункі да Дня ведаў і першакласнікі — кнігу «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку».

Першы ў гэтым навучальным годзе званок паклікаў вучняў на ўрок. Сёлета ён праходзіў на тэму «Беларусь — мая Айчына!». А вось першакласнікі па добрай традыцыі правялі свой першы ў жыцці ўрок у доме, дзе размешчана экспазіцыя Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага, чыё імя носіць семежаўская школа. З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі расказ пра жыццёвы шлях іх славутага земляка.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *