Обращения — различного характера

Прямые линии и приемы граждан

На чарговы прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча запісаліся восем чалавек. Як звычайна, характар зваротаў — самы разнастайны.

прием граждан

Напрыклад, жыхарка аграгарадка Цімкавічы прасіла дапамагчы з выплатай заработнай платы таварыствам з абмежаванай адказнасцю «БелМастерБокс». Пытанне будзе знаходзіцца на штотыднёвым кантролі з боку райвыканкама.

Набыццём будынка пад адкрыццё магазіна і рэстарана цікавіліся замежныя грамадзяне. Аддзелу эканомікі райвыканкама даручана скласці пералік пустуючых пабудоў і пазнаёміць з ім заяўнікаў.

Наконт рамонту дарогі па вул. Роскаш у Нізкавічах, па аднаўленні палявой дарогі, вулічным асвятленні, абкошванні меліярацыйных каналаў і іншых пытаннях звярнуўся жыхар вышэй названай вёскі. Па меры магчымасці яму дадзены тлумачэнні, нявырашаныя пытанні адрасаваны адпаведным службам.

Таксама былі звароты па рамонце аварыйнай кватэры, якая знаходзіцца на балансе райспажыўтаварыства, па рамонце дарогі па вул. Набярэжнай у Капылі, па працаўладкаванні.

Акрамя пытанняў, былі і слушныя прапановы. Напрыклад, капылянін Іван Канстанцінавіч выказаў меркаванне наконт бясплатнай перадачы аб’ектаў арашэння на тэрыторыі раёна, якія не выкарыстоўваюцца. На яго думку, гэтыя трубы маглі б знайсці прымяненне ў многіх прадпрыемствах.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *